19 красавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус косіць наймітаў РФ на Данбасе

5
Каранавірус косіць наймітаў РФ на Данбасе

Камандаванне «ДНР» хавае інфармацыю.

Армію "ДНР" косіць каранавірус. На стан пачатку ліпеня на COVID-19 захварэлі больш за 480 тэрарыстаў, колькасць кантактных асобаў склала блізу 4 500.

Пра гэта obozrevatel.com паведаміў данецкі блогер Злобны Укр. "У траўні ў Данецк прыбыла камісія з паўднёвай ваеннай акругі – Новачаркаска. У горадзе яе чальцы правялі, змяняючы адзін аднаго, больш за 2 месяцаў. Сярод іншага камісія вывучала сітуацыю з захворваннем на COVID-19", – падкрэсліў ён, спаслаўшыся на атрыманую ад мясцовага фельчара інфармацыю.

Паводле звестак Злобнага Укра, вірус у Данецк "прыехаў" з Расеі разам з чарговымі "добраахвотнікамі".

«Ад тых, хто вярнуўся з Расеі, вірус распаўсюдзіўся сярод баевікоў па ўсіх палках. Гэтую заразу прыцягнулі расейцы. Яны першыя пачалі хварэць. Але камандаванне пастанавіла хаваць факты захворвання. Гэта не спадабалася куратарам, якія змаглі вызначыць, дзе хаваюць хворых, на што менавіта яны хварэюць. У выніку тры "маёры" "ДНР" з медслужбы некалькіх палкоў атрымалі чосу. Аднак распаўсюджванне каранавірусу гэта не спыніла: хворых на COVID-19 баевікоў шпіталізавалі ў палаты да тых, хто лячыўся ад пнеўманіі. Таму на пачатак чэрвеня камісія з Новачаркаска выявіла больш за 180 хворых на COVID-19. Колькасць кантактных асобаў склала на той момант блізу 3500», – расказаў блогер.

Злобны Укр таксама ўдакладніў: праз спробу мясцовых калабарацыяністаў схаваць факты захворвання каранавірус "выкасіў" не толькі сям'і захварэлых, але і цэлыя роты.

"Была дадзеная каманда салдатаў запхнуць у казармы і дэзынфекаваць хлоркай усе паверхні. Але гэта мала дапамагло: да ліпеня колькасць хворых пераваліла за 480 чалавек, кантактных стала яшчэ на 1000 больш. Камісія пакарала матэрыяльна ўсіх, хто гэта дапусціў. На канец чэрвеня на перадавой узята блізу 6,8 тыс. спробаў на COVID-19, выяўлена амаль 380 заражаных. 12,4 тыс. спробаў было ўзята ў казармах па ўсіх гарнізонах – падазраюць COVID-19 амаль у 700 чалавек", – удакладніў блогер.

Паводле ягонай інфармацыі, за час пандэміі ў лякарні "ДНР" былі шпіталізаваныя больш за 450 хворых на COVID-19 у складанай форме. 80 баевікоў трапілі ў рэанімацыю, колькасць смяротных выпадкаў дасягнула 45. Усяго на стан канца чэрвеня перахварэлі блізу 1200 чалавек.

«Дзесьці 7000 чалавек знаходзяцца пад наглядам з лёгкімі захворваннямі, армія ДНР атрымала загады ад эпідэміялагічнага цэнтра Краснадарскага краю ў абсервацыі кантактных асобаў, узмацненні захавання правілаў гігіены, лекарам-эпідэміёлагам і расейскім куратарам "арміі ДНР" прадпісана забяспечыць захады для недапушчэння ўсплёскаў хваробы ў будучыні. "Армія ДНР" сітуацыю спрабуе схаваць. Але мясцовыя баяцца, бо ведаюць, што адбываецца, і распаўсюджваюць інфармацыю сярод знаёмых. Цяпер быць "армейцам" у непрызнаных рэспубліках – усё роўна, што быць носьбітам чумы ў Сярэднявеччы», – рэзюмуе Злобны Укр.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках