19 красавiка 2024, Пятніца, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто такі схіігумен Сергій, які пракляў Пуціна і збірае войска

17
Хто такі схіігумен Сергій, які пракляў Пуціна і збірае войска
ФОТА: УЛАДЗІСЛАЎ ЛАШАКОЎ/КОММЕРСАНТЪ

Яго называюць «духоўнікам» Наталлі Паклонскай.

3 ліпеня расейскі схіігумен Сергій павінен паўстаць перад епархіяльным судом у Екацярынбургу, 7 ліпеня - ужо перад мірскім. Прычына ў абодвух выпадках адна і тая ж: вясной Сергій публічна пракляў Пуціна і кіраўніка РПЦ, якія закрываюць храмы на час эпідэміі. Вось толькі на пасяджэнні святар можа і не прыйсці - апошнія тыдні ён правёў у абложаным жаночым манастыры, які сам і «захапіў». Гэта не першы канфлікт Сергія з законам: перш чым стаць святаром, ён адседзеў 13 гадоў за забойства. Адказ на пытанне: «Хто ж такі схіігумен Сергій?»,- у матэрыяле RTVI.

Да пачатку 2000-х схіігумена Сергія ведалі як Мікалая Раманава. Ён нарадзіўся ў 1955 годзе ў вёсцы Крыушы Ніжагародскай вобласці. У свой час Раманаў служыў у войску, потым скончыў школу міліцыі, працаваў следчым.

У 1985 годзе Раманава асудзілі на чатыры гады за крадзеж дзяржмаёмасці і аварыю, у выніку якой загінуў чалавек. Падчас судовага працэсу будучы святар прызнаўся ў забойстве пры разбоі з абцяжарвальнымі абставінамі. Наступныя 13 гадоў ён правёў у калоніі.

Пасля вызвалення Раманаў паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю і адначасова стаў паслушнікам Алапаеўскага мужчынскага манастыра. Паводле канонаў праваслаўнай царквы, былы асуджаны за такое цяжкае злачынства ніколі не зможа стаць святаром, нават пасля глыбока раскаяння. Здзяйсняць сакрамэнт таксама нельга, але Раманаў утаіў крымінальнае мінулае.

ФОТА: УЛАДЗІСЛАЎ ЛАШАКОЎ/КОММЕРСАНТЪ

Сваю дзейнасць як святар ён пачаў у 2000 годзе. Спачатку Раманаў стаў першым ігуменам мужчынскага манастыра Святых Царскіх Пакутнікаў ва ўрочышчы Ганінай Яме пад Екацерынбургам, пасля заняўся будаўніцтвам жаночага манастыра ў гонар абраза Божай Маці «Збіральніца збажыны» пад Сярэднеўральскам. Там жа знаходзіцца мноства скітаў, дзе жывуць прыхільнікі святара.

Цяпер Мікалай Раманаў - схіігумен Сергій: у 2006 годзе яго пастрыглі ў схіму ў гонар прападобнага Сергія Раданежскага. Прыняць вялікую схіму, значыць, даць зарок і цалкам адмовіцца ад свецкага жыцця, прысвяціць увесь свой час служэнню Богу. Пры гэтым з 2011 года схіігумен не з'яўляецца штатным клірыкам Екацярынбургскай епархіі.

Схіігумен Сергій не раз фігураваў у гучных скандалах. Напрыклад, яго абвінавачвалі ў стварэнні секты, правядзенні экзарцысцкіх рытуалаў і закліках знесці маўзалей Леніна, які святар называў «алтаром сатаны». Самога ж схіігумена нярэдка называюць «духоўнікам» Наталлі Паклонскай - былой пракуроркі Крыма і цяперашняй дэпутаткі Дзярждумы.

Новы скандал вакол Сергія выліўся ў канцы красавіка 2020 года. Святар выступіў на ютуб-канале «Рух царскі крыж» з пропаведдзю аб непрымальнасці закрыцця храмаў падчас эпідэміі каранавіруса. «Хто замахваецца на закрыццё храмаў, хай будзе пракляты ён і ўвесь ягоны род!» - заявіў Сергій. Цяпер відэа недаступнае праз парушэнні правілаў сэрвісу.

Пасля такога выступу Екацярынбургская епархія забараніла Сергію прапаведаваць. Ягоны пункт гледжання не супадае з пазіцыяй рэлігійнага ўтварэння. Акрамя таго, яго забаранілі ў служэнні, пазбавілі права насіць нагрудны крыж і аддалі пад царкоўны суд.

У сярэдзіне чэрвеня Сергій паўстаў перад судом, а на наступны дзень разам з прыхільнікамі «захапіў» заснаваны ім Сярэднеўральскі жаночы манастыр. Прычынай стала сварка з кіраўніцай манастыра ігуменняй Варварай: яна прасіла ў Сергія дазволу пратэставаць на каранавірус дзвюх манашак, але атрымала адмову. Ігуменні давялося з'ехаць.

Пасля гэтага кіраўніцтва епархіі даслала ў манастыр іншага святара, каб ён праводзіў службы, але ў манастыр яго не пусцілі. Цяпер тэрыторыю манастыра круглы дзень патрулююць вернікі і казакі, праход закрыты нават для паломнікаў. Сергій цалкам узяў манастыр пад свой кантроль.

27 чэрвеня ў манастыр прыехала журналістка Ксенія Сабчак: яе каманда здымала дакументальны фільм пра схіігумена Сергія. Са слоў Сабчак, гаворка ішла не толькі пра гісторыю з захопам манастыра і адмаўленнем пандэміі. «Мы расследавалі здзекі з дзяцей. У нас некалькі розных паказанняў былых паслушнікаў, якія сведчаць, што іх збівалі, калі яны былі падлеткамі — у якасці «пакарання» за правіннасці», - паведаміла журналістка.

Каля манастыра на здымачную групу напалі прыхільнікі Сергія: рэжысёру зламалі руку, адабралі камеру і сцерлі з яе частку відэа. Нягледзячы на гэта, Сабчак паабяцала, што фільм выйдзе: у яе захаваліся інтэрв'ю былых выхаванцаў аб збіцці і сэксуальным гвалце.

У Екацярынбургскай епархіі заявілі, што вывучаюць паведамленні аб жорсткім абыходжанні з дзецьмі і разбіраюцца, чаму вядома пра гэта стала толькі цяпер. Адказ рушыў услед і з самага манастыра. Прыхільнік Сергія Усевалад Магучаў заявіў, што ўмовы жыцця выхаванцаў не раз правяралі паліцыя і органы — парушэнняў не выявілі.

Са слоў Магучава, былыя паслушнікі цяпер «абліваюць брудам» сваіх настаўнікаў праз тое, што ў іх «не склалася жыццё». «Недахоп грошай або іх адсутнасць, дэфармацыя асобы ад няўдач у гэтым жыцці - усё гэта прыводзіць такіх выхаванцаў да дэградацыі асобы», - заявіў Магучаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках