19 красавiка 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як камунальнікі падтрымліваюць невядомых «партызан»

8
Як камунальнікі падтрымліваюць невядомых «партызан»

Бітва на мурах беларускіх гарадоў прадаўжаецца.

Telegram-канал "Баста!" публікуе ліст супрацоўніка камунальных службаў. Ён распавёў пра падтрымку тых, хто пакідае на мурах пратэстныя графіці.

"У нас вельмі дадалося нагрузкі апошнім часам, - кажа ён. - Нас адпраўляюць зафарбоўваць вашы надпісы на сценах. Фарбы бракуе. Плюс сабатаж з нашага боку - па поўнай праграме.

Начальства паспрабавала ўкараніць "інавацыйную" схему. Заікнуліся, што кожны работнік павінен адказваць за "чысціню" свайго ўчастка: з'явіцца надпіс - сам набывай фарбу і зафарбоўвай. Натуральна, начальства было пасланае на сухі лес, у нас па слова ў кішэню не лезуць, а за такія капейкі ахвотных працаваць не знойдуць з агнём. Многія ўжо звольніліся, мая заява таксама на стале ляжыць.

Скажу адно: у іх сіл не стае ўсё зафарбоўваць. З партызанамі ваяваць вельмі цяжка - гэта ўсе вайсковыя стратэгі прызнаюць. А калі ў партызан у тыле ў якасці базы забеспячэння ўся краіна - іх перамагчы немагчыма. Гітлер спёкся на Беларусі, спячэцца і таракан".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках