16 красавiка 2024, aўторак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША хочуць новых санкцый супраць Расеі пасля з'яўлення скандальнага артыкула пра «талібаў»

7
У ЗША хочуць новых санкцый супраць Расеі пасля з'яўлення скандальнага артыкула пра «талібаў»

Справаздача, у якой гаварылася аб узнагародзе Расеяй тэрарыстаў, была перададзеная Трампу яшчэ ў лютым.

Прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі ЗША патрабуюць ад прэзідэнта Дональда Трампа ўвесці новыя эканамічныя санкцыі супраць Расеі пасля з'яўлення ў СМІ інфармацыі, што Масква плаціла ўзнагароджанні тэрарыстам за забойствы амерыканскіх вайскоўцаў. Пра гэта піша «УНІАН».

Сярод тых, хто падтрымлівае неабходнасць жорсткіх захадаў, - старшыня камітэта Палаты прадстаўнікоў у выведцы Адам Шыф.

«Мы павінны ацаніць, якія санкцыі варта ўжыць, каб далей стрымліваць негатыўныя дзеянні Расеі», - падкрэсліў Шыф.

Раней NYT апублікаваў са спасылкай на двух чыноўнікаў інфармацыю, што яшчэ ў лютым прэзідэнту Дональду Трампу перадалі пісьмовую справаздачу, у якой гаварылася аб узнагародзе расейскай выведкай тэрарыстаў, звязаных з «Талібанам», за забойства амерыканскіх жаўнераў у Афганістане.

Прэс-сакратар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША адмовіўся каментаваць якую-небудзь сувязь паміж смерцю марскіх пяхотнікаў і расейскай аперацыяй. Прэс-сакратарка Белага дома Кейлі МакЕнані адмовілася ад каментара, калі журналісты пачалі распытваць пра ўключэнне інфармацыі аб расейскай узнагародзе ў брыфінг для прэзідэнта. Нядаўна прызначаны дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джон Рэткліф выступіў з заявай, у якой перасцярог, што выцек інфармацыі пра гэты эпізод - злачынства.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках