20 красавiка 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дэпутаты: Мы хочам, каб Беларусь была свабоднай і дэмакратычнай, а не з дыктатарам

4
Украінскія дэпутаты: Мы хочам, каб Беларусь была свабоднай і дэмакратычнай, а не з дыктатарам

Сталі вядомыя мэты аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь» ва ўкраінскім парламенце.

У Вярхоўнай Радзе Украіны створанае міжфракцыйнае аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь». Кіраваць ім будзе дэпутат «Еўрапейскай Салідарнасці» Аляксей Ганчарэнка, паведамляе «Еўрарадыё».

- Першае, што мы плануем зрабіць, - падрыхтаваць зварот Вярхоўнай Рады да Лукашэнкі з патрабаваннем спыніць палітычныя рэпрэсіі, якія цяпер разгарнуліся ў Беларусі. Забяспечыць сумленныя, свабодныя і дэмакратычныя выбары, - распавёў нардэп Ганчарэнка.

У склад аб'яднання ўвайшлі прадстаўнікі ўкраінскіх партый «Еўрапейская Салідарнасць» і «Голас», дэпутацкай групы «За будучыню», а таксама пазафракцыйныя народныя дэпутаты. Сярод тых, хто будзе дамагацца дэмакратыі ў Беларусі, былы камендант Самаабароны Майдана Андрэй Парубій, былы кіраўнік Нацбанку Украіны Сцяпан Кубіў, бізнэсовец і ўладальнік гандлёвай маркі «Підрахуй» Антон Палякоў.

- Сёння мы бачым, што ёсць вялікая пагроза і фактычна ніякіх выбараў няма. Проста ідзе імітацыя выбараў. А апаненты ўлады кідаюцца ў турмы і знішчаюцца, - дадае Аляксей Ганчарэнка. - Нейкага пакрокавага плана ў нас няма. Але ёсць разуменне таго, што Беларусь вельмі важная краіна, наша суседка, братэрская краіна. І мы хочам, каб Беларусь была свабоднай і дэмакратычнай. А не ў тым стане, у якім яна знаходзіцца сёння, - фактычна з дыктатарам і ў напалову васальным становішчы да Расеі.

У заяве дэпутата «Еўрапейскай Салідарнасці» Ганчарэнкі гаворыцца, што аб'яднанне плануе інфармаваць міжнародныя арганізацыі аб сітуацыі ў Беларусі. А таксама дапамагаць беларускім палітычным вязням і звычайным людзям выйсці на волю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках