28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Экадом» заяўляе аб новых сведчаннях парушэнняў пры будаўніцтве БелАЭС

8
«Экадом» заяўляе аб новых сведчаннях парушэнняў пры будаўніцтве БелАЭС
ФОТА: GETTY IMAGES

Актывісты патрабуюць расследавання і пераносу фізічнага пуску станцыі.

Грамадскае аб'яднанне «Экадом» выявіла новыя факты, якія сведчаць аб магчымых парушэннях пры будаўніцтве БелАЭС, патрабуе іх расследавання і пераносу фізічнага пуску станцыі, запланаванага на жнівень, паведамляюць naviny.by.

У заяве «Экадом» звяртае ўвагу на нядаўні тэндэр на паслугі ў аднаўленні, вядзенню, здачы выканаўчай дакументацыі на аб'ектах будаўніцтва Беларускай АЭС, які быў абвешчаны прадстаўніцтвам АТ «Навукова-даследчы і канструктарскі інстытут мантажнай тэхналогіі - Атамбуд» у Рэспубліцы Беларусь, падрадчыкам будаўніцтва АЭС пад Астраўцом (Гарадзенская вобласць). Пераможцам тэндэру стала беларускае ТАА «СтаТэхСістэма», якая атрымала атэстат адпаведнасці не так даўно - 20 сакавіка гэтага года.

Паводле ацэнкі эколагаў, гэты тэндэр сведчыць аб магчымай адсутнасці дакументацыі на работы па ўзвядзенню БелАЭС, яе страту ці сур'ёзныя парушэнні. Тэндэр сярод іншага патрабуе распрацоўкі адсутнай выканаўчай дакументацыі, аднаўлення пратаколаў будаўнічай лабараторыі, пашпартоў і дакументаў на якасць выкарыстоўваных матэрыялаў.

Як гаворыцца ў заяве «Экадому», некаторыя пратаколы (яны павінны праводзіцца падчас будаўніцтва) немагчыма распрацаваць прамінулай датай. Аднак, адзначаюць эколагі, аб'ём адсутнай ці не адпаведнай нормам дакументацыі аб работах на БелАЭС істотны - на гэта паказвае колькасць часу (2340 чалавека-гадзін), адведзеная на працы што да тэндэру.

Адпаведна з умовамі тэндэру, вынікі якога былі абвешчаныя 23 чэрвеня, недастатковая дакументацыя можа быць распрацаваная толькі да 8 верасня гэтага года. Гэта значыць, фізічны пуск рэактара першага энэргаблока, прызначаны, паводле слоў пасла Беларусі ў Расеі Уладзіміра Сямашкі, на жнівень, плануецца ў яе адсутнасць.

Такі падыход расейскага падрадчыка і беларускага заказчыка да ўзвядзення «такога небяспечнага аб'екта, як атамная электрастанцыя», эколагі называюць недапушчальным. Яны патрабуюць пераносу фізічнага пуску БелАЭС.

У заяве адзначаецца, што гэта не першае падобнае парушэнне. Выбарка катлавана і бетанаванне падмурка для рэактарнага будынка першага энэргаблока БелАЭС ажыццяўлялася да распрацоўкі неабходнай праектнай дакументацыі і выдачы ліцэнзіі на будаўніцтва, нагадваюць эколагі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках