29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эпідэміёлаг: Каранавірус можа выклікаць незвычайныя мутацыі грыпу

Эпідэміёлаг: Каранавірус можа выклікаць незвычайныя мутацыі грыпу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта адбудзецца ўжо ўвосень 2020 года.

Птушыны і свіны грып, якія могуць прыйсці ў рэгіён Усходняй Еўропы ўвосень 2020 года, будуць мець вялікую небяспеку праз мутацыі і прысутнасць каранавіруса.

Пра гэта ў бліц-інтэрв'ю obozrevatel.com распавяла ўкраінская лекарка-імунолаг, рэўматолаг, эпідэміёлаг Людміла Смоліна. "Можа быць і птушыны грып, можа быць і свіны. Для нас гэта ўжо не новае. Але кожны грып можа быць страшным для нас, бо мы не ведаем, як ён мутаваў, як ён будзе паражаць разам з каранавірусам", - сказала яна.

У той жа час, паводле ацэнак медыка, восенню можна чакаць вакцыну ад новых штамаў свінога і птушынага грыпу.

Будуць актуальнымі і захады абароны, якія прымяняюцца ў сітуацыі пандэміі каранавіруса - маскі, дэзінфекцыя рук і дыстанцыя. Як расказала лекарка, спірт і мыла, якімі апрацоўваюцца рукі, разбурае абалонкі вірусаў, а маскі зніжаюць вірусную нагрузку, хоць і не з'яўляюцца паўнавартаснай абаронай ад віруса.

"Груба кажучы, можна ўдыхнуць мільён клетак, а з маскай калонія будзе крыху меншай. Адпаведна, нагрузка меншая і імунітэт можа справіцца", - патлумачыла эпідэміёлаг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках