19 красавiка 2024, Пятніца, 21:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адзін прэзідэнт заразіўся COVID-19

2
Яшчэ адзін прэзідэнт заразіўся COVID-19
ЖАНІН АНЬЕС

Раней дадатны вынік паказаў тэст на каранавірус у прэзідэнта Бразіліі.

Часовая выканаўца абавязкаў прэзідэнта Балівіі Жанін Аньес паведаміла ў Twitter, што яе тэст на каранавірус паказаў дадатны вынік, піша rbc.ru.

«Я ў парадку, буду працаваць са сваёй ізаляцыі», - напісала Аньес.

Часовай выканаўцы прэзідэнта Балівіі 53 гады. Згодна са звесткамі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, да заражэння каранавірусам схільныя як маладыя, так і сталыя людзі, аднак у асоб старэйшага ўзросту і тых, у каго ёсць хранічныя захворванні, хвароба можа прымаць цяжкую форму.

Прэзідэнт Бразіліі, які адмаўляў небяспеку каранавіруса, заразіўся COVID-19

За некалькі дзён да гэтага дадатны вынік паказаў тэст на каранавірус прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару. Да пацверджання дыягназу ён паведамляў, што назірае ў сябе сімптомы COVID-19 - высокую тэмпературу і слабасць. Як адзначала бразільскае выданне Globo, рэнтген паказаў, што лёгкія ў Балсанару не пашкоджаныя.

На пачатковых этапах пандэміі прэзідэнт Бразіліі адмаўляў небяспеку інфекцыі і адмаўляўся ўводзіць звязаныя з ёй абмежаванні. Цяпер краіна займае другое месца ў свеце паводле колькасці заражаных, са звестак Універсітэта Джонса Гопкінса. Там зарэгістраваныя 1,7 мільёна захварэлых, 67,9 тысяч чалавек памерлі.

У Балівіі вірус выявілі ў 42,9 тысяч чалавек, пры гэтым 1,5 тысячы памерлі ад COVID-19. Усяго ў свеце каранавірусам заразіліся больш за 12 млн чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках