28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ: Маска можа стаць модным аксэсуарам

8
САЗ: Маска можа стаць модным аксэсуарам

Маскі могуць быць з усялякімі выявамі.

Маска можа стаць модным аксэсуарам, аднак яна павінна быць абавязкова трохслаёвай, а маску з тканіны неабходна мыць штодзень пры тэмпературы 60 градусаў, заявіла ў інтэрв'ю РІА Новости прадстаўніца Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) у Расеі Меліта Вуйновіч.

"Трэба зрабіць так, каб маскі былі ўсім даступныя. Трэба знайсці спосаб, каб усе людзі мелі да іх доступ... Я нават не супраць таго, каб маска стала моднай дэталлю. Але з умовай - калі яна з тканіны, яе трэба мыць кожны дзень на 60 градусах, і што яна будзе трохслаёвая. А выява можа быць усялякая. Я разумею, спякота, нязручна, гэта ўсё зразумела. Проста трэба прызвычаіцца да гэтага", - сказала Вуйновіч, кажучы аб захадах на фоне пандэміі каранавіруса.

Яна таксама нагадала, што трэба заўсёды мыць рукі, усюды павінны быць санітайзеры, а паверхні ў грамадскіх месцах павінны быць дэзінфікаваныя.

"Мы вельмі разбэшчаныя. Мы звыклі да таго, што ўсё лечыцца. Але COVID - гэта не звычайная бактэрыя. Так што добрая гігіена - гэта тое, што трэба вярнуць у нашае жыццё", - дадала прадстаўніца САЗ.

Сусветная арганізацыя здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. З апошніх звестак САЗ, у свеце выяўленыя ўжо больш за 11,8 мільёна выпадкаў заражэння, звыш 545 тысяч чалавек памерлі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках