29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біл Браўдэр: Дзеянні Лукашэнкі трапляюць пад пункты Акта Магніцкага

30
Біл Браўдэр: Дзеянні Лукашэнкі трапляюць пад пункты Акта Магніцкага
БІЛ БРАЎДЭР
ФОТА: AFP

Рэжым у Беларусі можа і павінен стаць асноўным аб'ектам для санкцый.

Аўтар Акту Магніцкага, заснавальнік фонду Heritage Capital Біл Браўдэр даў інтэрв'ю лідару грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэю Саннікаву для блога Belarus File:

- Перш за ўсё, віншую з прыняццем Злучаным Каралеўствам санкцыйнага спісу аб Расеі, М'янме, Савудаўскай Арабіі і іншых краінах. Вы арганізавалі шакавальную кампанію. На якім этапе вы знаходзіцеся цяпер у прасоўванні глабальнага Акту Магніцкага і нацыянальных законаў?

- Наступны сур'ёзны этап - гэта Еўрапейскі Звяз. У снежні мінулага года ЕЗ пастанавіў прыняць ўласную версію Акту Магніцкага. Яны павінны былі ўдакладніць дэталі, але праз каранавірус, відавочна, справа замарудзілася. Нам трэба працягваць ціск, каб закон быў прыняты, бо, калі не будзе ЕЗ, нават пры наяўнасці Злучанага каралеўства, ЗША, Канады, магчыма, у будучыні Аўстраліі - важная частка свету застанецца за рамкамі кампаніі.

- Вы, магчыма, ведаеце пра вельмі напружаную сітуацыю ў Беларусі і аб мяккай, скажам так, рэакцыі ЕЗ. Але вось нядаўна быў зварот групы еўрадэпутатаў да кіраўніцтва ЕЗ з заклікам да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і яны згадалі Акт Магніцкага, як эфектыўны інструмент для барацьбы са злачынцамі ва ўладзе. Вы прасоўваеце інструмент, які вельмі патрэбны і ў Беларусі. Пытанне такое: цяпер у Беларусі новая хваля рэпрэсій, нявінных людзей кідаюць у турмы, катуюць, ці можна прымяніць Акт Магніцкага да сітуацыі ў Беларусі? Наколькі я разумею, ён складаецца з двух элементаў: карупцыя, а таксама грубыя і масавыя парушэнні правоў чалавека.

- Цалкам зразумела, што дзеянні Лукашэнкі і ягонага рэжыму, катаванні, якія выкарыстоўваюцца да апазіцыйных кандыдатаў і іншых асоб, а таксама іншыя тыпы грубых парушэнняў правоў чалавека, зусім адназначна падпадаюць пад пункты Акту Магніцкага. На мой погляд, у дачыненні да рэжыму Беларусі дастаткова проста ўвесці санкцыі. Там няма сур'ёзнага міжнароднага эканамічнага ўплыву, які выкарыстоўваюць для ціску, няма і вайсковай моцы, якая адпуджвала б людзей, таму рэжым у Беларусі можа і павінен стаць асноўным аб'ектам для санкцый за свае нядаўнія дзеянні і за тое, што робіць на працягу доўгага часу.

- Вы можаце параіць, як лепш дзейнічаць? Дзяржсакратар Пампэа нядаўна недвухсэнсоўна выказаўся пра рэпрэсіі ў Беларусі і пра патрэбу правядзення сумленных выбараў. Што мы можам зрабіць у ЗША і ў Еўропе?

- Ёсць такі выраз: «Змазваюць перш за ўсё тое кола, якое рыпіць». У Вашынгтоне, Лондане, Атаве цэлымі днямі імкнуцца прыцягнуць увагу да канкрэтных выпадкаў, сітуацый, тэрміновых пытанняў. Вельмі важна таму праводзіць добра арганізаваную, добра прадуманую кампанію, падчас якой неабходна рэгулярна інфармаваць заканадаўцаў аб тым, што адбываецца ў Беларусі і прапаноўваць канкрэтныя крокі - такія, як санкцыі супраць чыноўнікаў лукашэнкаўскага рэжыму за парушэнне правоў чалавека, апазіцыйных палітыкаў і ўдзельнікаў мірных дэманстрацый.

- Калі я сядзеў у турме, вы сур'ёзна падтрымлівалі міжнародныя намаганні для вызвалення палітвязняў, спынення катаванняў, павагі да правоў чалавека. Я вам вельмі ўдзячны за гэта і хацеў бы спытаць, хто можа сёння дапамагчы вярнуць выкананне правоў чалавека ў Беларусі?

- Я думаю, што ўсе, хто цікавіцца Расеяй, цікавіцца і Беларуссю. У кожнай краіне гэта - пэўная група парламентарыяў, іх імёны добра вядомыя. Калі вы іх не ведаеце, то проста паглядзіце, хто падтрымліваў Акт Магніцкага, і я магу вам гарантаваць, што яны падтрымаюць захады ў дачыненні да рэжыму ў Беларусі. Тут нескладаная аргументацыя, маральна абгрунтаваная, і я ўпэўнены, што ў вас будзе падтрымка.

- А якія асноўныя элементы такой кампаніі ў дачыненні да дзяржаў, прэсы, палітыкаў?

- Ключавым элементам з'яўляюцца добра задакументаваныя довады парушэнняў правоў чалавека. Я сачу за падзеямі ў Беларусі і ўпэўнены, што не бракуе інфармацыі і довадаў парушэнняў правоў чалавека. А калі палітыкі разумеюць, што адбываецца, і бачаць довады, то вельмі лёгка запатрабаваць выкарыстання Акту Магніцкага да злачынцаў.

- Вы бачыце, што адбываецца сёння ў Беларусі, бачыце мужнасць людзей, якія змагаюцца за свабоду, што вы можаце сказаць у іх падтрымку?

- Трэба разумець, што час дыктатараў сыходзіць. У нас ёсць смартфоны, ёсць YouTube, мы можам здымаць відэа. Дыктатарам больш не атрымліваецца чыніць свае злачынствы ўпотай. А калі інфармацыя выходзіць вонкі і пры наяўнасці такога інструмента, як Акт Магніцкага, нашы шанцы ўраўноўваюцца. Чым больш разумення і інфармацыі ў нас будзе пра тых, хто парушае правы чалавека - з прозвішчамі і пасадамі, з інфармацыяй, якія метады яны выкарыстоўваюць - тым большая імавернасць пакарання.

- Дзякуй за тое, што вы стварылі эфектыўны інструмент барацьбы з беспакаранасцю злачынцаў. Жыве Беларусь!

- Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках