25 красавiка 2024, Чацвер, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты парламентаў краін ЕЗ стануць «хроснымі» беларускіх палітвязняў

Дэпутаты парламентаў краін ЕЗ стануць «хроснымі» беларускіх палітвязняў

Нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя пачала кампанію салідарнасці #WeStandBYyou.

9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх "выбараў" у Беларусі, нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights пачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Пра гэта гаворыцца на сайце арганізацыі, піша spring96.org.

Кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленным выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека.

"Наша салідарнасць адрасаваная ўсім палітвязням у Беларусі, якія павінны быць неадкладна вызваленыя. Мы не павінны сядзець без справы, калі людзей у цэнтры Еўропы пераследуюць за тое, што проста ажыццяўляюць свае асноўныя правы на свабоду выказвання меркаванняў і сходаў", - сказаў Ларс Бюнгэр, прэзідэнт швайцарскай секцыі Libereco.

Усе, хто хоча падтрымаць ахвяраў палітычнага пераследу ў Беларусі, могуць зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з дапамогай хэштэг #WeStandBYyou.

У межах кампаніі #WeStandBYyou дэпутаты еўрапейскіх парламентаў заяўляюць пра гатоўнасць стаць "хроснымі бацькамі" палітвязняў у Беларусі і дамагацца іх вызвалення.

Мануэль Сарацын, прэс-сакратар усходнееўрапейскай палітыкі фракцыі "Бюндніс 90/Зялёныя" у нямецкім Бундэстагу, стаў хросным блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца ў СІЗА з 25 чэрвеня.

МАНУЭЛЬ САРАЦЫН. ФОТА З САЙТА www.lphr.org

З гэтай нагоды Сарацын заявіў:

"Як дэпутат нямецкага Бундэстагу я патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення Ігара Лосіка і ўсіх іншых палітвязняў. Свабода прэсы і свабода меркаванняў - не злачынства. Свабода прэсы і свабода перакананняў - гэта ўсеагульныя правы чалавека, якія павінны выконвацца ўсюды. Такім чынам, выкарыстанне артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі з'яўляецца фарсам. Гэтыя палітычныя рэпрэсіі пагарджаюць дэмакратыі і не маюць нічога агульнага з вяршэнствам закона.

Урад Нямеччыны і ЕЗ павінны тэрмінова разгледзець пытанне аб узмацненні жорсткасці санкцыяў. Сотні затрыманняў, рэпрэсіі супраць журналістаў і блогераў, арышты, ізаляцыя альбо запалохванне апанентаў рэжыму не з'яўляюцца падставай для палітыкі збліжэння, нават малых яе крокаў".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках