20 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце адбываецца дыскусія «Час пераменаў. Сустрэча салідарнасці з беларусамі» (Відэа, онлайн)

4
У Еўрапарламенце адбываецца дыскусія «Час пераменаў. Сустрэча салідарнасці з беларусамі» (Відэа, онлайн)
Фота: tut.by

У 14:30 у Еўрапарламенце адбудзецца дыскусія з беларускімі актывістамі грамадзянскай супольнасці.

Сёння адбудзецца маштабная дыскусія з беларускімі актывістамі грамадзянскай супольнасці, журналістамі, блогерамі, няўрадавымі арганізацыямі, незалежнымі інтэрнэт-парталамі, малым бізнэсам, палітычнымі, культурнымі актывістамі і музыкамі, якія смела дэманструюць свой намер гаварыць адкрыта.

Арганізатары дыскусіі - офіс дэпутата Еўрапарламента Андруса Кубілюса, сайт Charter97.org, праваабарончая арганізацыя «Вясна» і «Наш дом».

У дыскусіі ўдзельнічаюць Андрэй Саннікаў, Наталля Радзіна, Алесь Бяляцкі, Францішак Вячорка, Андрэй Стрыжак, дэпутаты Еўрапарламента, беларускія блогеры, актывісты і музыкі.

За 26 гадоў аўтарытарнага кіравання Лукашэнкі ў краіне падзеі апошніх некалькіх месяцаў паказваюць, што беларускі народ хоча пераменаў. Яны хочуць змены кіраўніцтва краіны і хочуць выбраць дэмакратычны шлях для сваёй краіны.

Еўрапарламент выказвае салідарнасць з беларускім народам і праводзіць «Сустрэчу салідарнасці з беларусамі», каб выразна заявіць Лукашэнку пра спыненне рэпрэсій, у тым ліку супраць кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках