19 красавiка 2024, Пятніца, 9:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрымалі бодыбілдэра Шату Лабжанідзэ

11
У Менску затрымалі бодыбілдэра Шату Лабжанідзэ
ШАТА ЛАБЖАНІДЗЭ

Фітнэс-інструктара проста ў зале забралі шэсць чалавек і павезлі ў невядомым кірунку.

У Менску затрыманы прафесійны культурыст і інструктар у фітнэсе Шата Лабжанідзэ.

Пра гэта паведаміў ягоны сябар Андрэй Ткачоў.

«Прыйшлі шэсць чалавек проста ў залу, дзе ён трэніраваўся, паказалі ксіву, надзелі кайданкі і павезлі на бусе не сказаўшы куды!» – напісаў Андрэй Ткачоў на сваёй старонцы ў Facebook.

Лабжанідзэ быў затрыманы 19 чэрвеня на праспекце Незалежнасці, калі АМАП разагнаў удзельнікаў «ланцугу салідарнасці» і іншых назіральнікаў. Ён правёў трое сутак на Акрэсціне, пасля чаго быў асуджаны да штрафу.

У справаздачы аб затрыманні гаварылася, што этнічны грузін выкрыкваў лозунгі «Адпускай!», «Свабоду палітвязням!» і чыніў супраціў праваахоўным органам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках