29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саша Таракан хоча вярнуць Беларусь да планавай эканомікі, як у СССР

56
Саша Таракан хоча вярнуць Беларусь да планавай эканомікі, як у СССР

Дыктатар канчаткова страціў сувязь з рэальнасцю.

Лукашэнка хоча вярнуць у Беларусі планавую эканоміку паводле савецкага ўзору. З пяцігодкамі, перавыкананнем і "Даеш датэрмінова!". Пра гэта ён расказаў 10 ліпеня, наведваючы завод "Атлант" у Менску, паведамляе euroradio.fm.

Паводле словаў Лукашэнкі, "у свой час" у Беларусі, "дагаджаючы рынкавым тэндэнцыям", ад планавання адышлі на карысць прагназавання.

"На пяцігодку мы прагназуем. А цяпер будзем планаваць. Таму што план – гэта закон. Калі планавалі, запланавалі за два гады завод Атлант пабудаваць – і пабудавалі. І яшчэ было сацыялістычнае спаборніцтва: даеш датэрмінова! І давалі", – выказаўся кіраўнік.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках