24 красавiка 2024, Серада, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сербіі пасля масавых пратэстаў перадумалі ўводзіць каменданцкую гадзіну

3
У Сербіі пасля масавых пратэстаў перадумалі ўводзіць каменданцкую гадзіну
Фота: Twitter / nedavimobgd

Масавыя пратэсты ў Бялградзе доўжыліся тры дні.

Улады Сербіі адмовіліся ад ідэі ўводзіць каменданцкую гадзіну праз успышку каранавірусу пасля масавых акцый пратэсту ў краіне.

Як паведамляецца на сайце сербскага ўрада, 9 ліпеня адбылося пасяджэнне крызіснага штаба пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністаркі Аны Брнабіч. На пасяджэнні была прынятая пастанова зрабіць больш жорсткім карантын у сталіцы краіны Белградзе, дзе склалася крытычная эпідэмічная сітуацыя. Сярод іншага ў горадзе забаранілі сходы з удзелам больш як 10 чалавек як у памяшканні, так і на адкрытым паветры і абмежавалі час працы гандлёвых цэнтраў, крамаў і іншых грамадскіх установаў – яны павінны быць зачыненыя з 21-й да 6-й, паведамляе gordonua.com.

Прэм'ерка адзначыла, што пакуль гэтыя захады датычаць толькі Бялграда, увядзенне карантыну ў іншых рэгіёнах будзе залежаць ад эпідэмічнай сітуацыі.

7 ліпеня прэзідэнт краіны Аляксандр Вучыч заявіў, што ў сталіцы праз сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй увядуць каменданцкую гадзіну. Ён паведаміў, што амаль усе лякарні ў Бялградзе перапоўненыя.

Заява Вучыча справакавала масавыя пратэсты ў Бялградзе, якія доўжыліся тры дні. Увечары 7 ліпеня пратэстоўцы здолелі ўварвацца ў будынак парламента.

Брнабіч сказала 9 ліпеня, што ўвядзенне каменданцкай гадзіны было б, безумоўна, самым эфектыўным захадам для барацьбы з распаўсюджваннем каранавірусу, але ўрад паспрабаваў прыняць прамежкавую пастанову, якая была б аптымальнай і для эканомікі, і для грамадзянаў. Яна падкрэсліла, што для ўвядзення поўнай забароны на перамяшчэнне спатрэбіцца абвясціць у краіне надзвычайнае становішча.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках