У сталічных камунальнікаў няма грошай на заробкі работнікам
15- 10.07.2020, 18:14
- 27,192
У ЖРЭА Кастрычніцкага раёна Менска ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць выплаты.
- Паводле праверанай інфармацыі ад падпісчыкаў, у ЖРЭА (жыллёва-рамонтна эксплуатацыйнае прадпрыемства) Кастрычніцкага раёна Менска ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць выплаты, - піша тэлеграм-канал NEXTA Live. Акрамя таго, работнікаў гвалтоўна адпраўляюць у неаплатны адпачынак. Людзі нават звольніцца не могуць, таму што ў ЖРЭА няма грошай на іх поўны разлік.
Са слоў работнікаў, справа ў новым кіраўніцтве. З прыходам так званага антыкрызіснага мэнэджара дырэктара, Ціхамірава Аляксандра, прадпрыемства стала развальвацца.
Але ў беларускіх уладаў, мабыць, ёсць справы больш важныя, чым прадпрыемствы ратаваць ад крызісу.