19 красавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз дапамог дальнабойніку вярнуць больш за $3 тысячы

Незалежны прафзвяз дапамог дальнабойніку вярнуць больш за $3 тысячы

Віктару Гетыкаву дапамог юрыст прафзвязу РЭП Ігар Комлік.

24 чэрвеня суд Капыльскага раёна прыняў пастанову спагнаць з ПГУП «Тэрматрак» 7452 рублі 70 капеек на карысць сябра прафзвязу РЭП Віктара Гетыкава, praca-by.info.

У кастрычніку 2018 года Віктар Гетыкаў уладкаваўся працаваць кіроўцам у прыватнае транспартнае прадпрыемства «Тэрматрак». Ён прапрацаваў там 4 месяцы. За гэты час Віктар атрымаў толькі адзін заробак і той не ўвесь.

Пры звальненні ў лютым 2020 наймальнік не разлічыўся з работнікам цалкам. А акрамя таго не вярнуў працоўную кніжку.

Юрыст Менскага офіса прафзвязу РЭП Ігар Комлік дапамог кіроўцу скласці пазоў і прадстаўляў яго інтарэсы ў судзе.

- Сітуацыя досыць неардынарная. У гэтым выпадку наймальнік практычна цалкам ігнараваў патрабаванні працоўнага заканадаўства, замяняючы яго нормы сваім светаадчуваннем і бачаннем таго, як павінны быць пабудаваны працоўныя адносіны.

Ён прыняў чалавека на працу без заявы аб прыёме на працу. У судзе наймальнік указаў, што даваў адпачынак кіроўцу, у той час як Віктар Гетыкаў напраўду працаваў. І ніякай заявы на адпачынак ад работніка не было. Нават згодна з пададзеным суду кантрактам, наймальнік не выплачваў заробак цалкам, - распавёў Ігар Комлік.

Са слоў юрыста, у ходзе судовых пасяджэнняў наймальнік падаваў розныя «выдуманыя дакументы» зыходзячы з яго вольных трактовак працоўнага заканадаўства. Віктар Гетыкаў добрасумленна працаваў, ездзіў у туры па заданні начальства. Але ніякіх загадаў пра гэта наймальнік не складаў. Больш за тое не выплачваліся і кампенсацыі за працоўныя выправы.

Пры звальненні наймальнік не правёў поўны разлік і не выплаціў кампенсацыю за нявыкарыстаныя дні адпачынку, прычым дні адпачынку спрабаваў скараціць. А ў судзе падаваў дакументы, што Віктар нібыта адзін месяц быў у адпачынку за свой кошт.

- У выніку наймальнік паплаціўся фінансава. На момант судовага пасяджэння, не прызнаючы іскавых патрабаванняў, наймальнік як гаворыцца «патрапіў на грошы». Практычна палова выплат, якія павінен паводле пастановы суда наймальнік Уладзіміру - гэта так званыя «штрафныя санкцыі» за затрымку працоўнай кніжкі, канчатковага разліку. Гэта лішні напамін пра тое, што наймальніку больш выгадна выконваць працоўнае заканадаўства.

У выпадку, калі наймальнік не выконвае працоўнае заканадаўства, у яго ж інтарэсах своечасова прызнаць гэта і правесці належныя работніку выплаты. Яшчэ лепш не парушаць зусім. Тады гэта выгадна і работніку, і наймальніку, - падсумаваў прафзвязны юрыст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках