29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ: Пандэмія каранавіруса паскараецца

4
СААЗ: Пандэмія каранавіруса паскараецца

У свеце за дзень зафіксавалі рэкордную колькасць новых заражэнняў.

Ва ўсім свеце зарэгістравалі рэкордную колькасць новых выпадкаў заражэння каранавірусам - 228 102 за апошнія 24 гадзіны. За дзень ад COVID-19 памерлі 5 565 чалавек.

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя паводле стану на 10 ліпеня, піша nv.ua.

Паводле звестак СААЗ, найбольшы сутачны прырост зафіксаваны ў ЗША (64 630), Бразіліі (44 571), Індыі (26 506) і ПАР (13 674).

Папярэдні антырэкорд быў зарэгістраваны 4 ліпеня, тады ў свеце выявілі 212 626 выпадкаў COVID-19.

Паводле звестак СААЗ, паводле стану на 10 ліпеня ў свеце каранавірусам заразіліся 12 101 587 чалавек, зафіксавана 551 046 смяротных выпадкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках