15 жнiўня 2020, Субота, 20:30
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зноў мор рыбы

17
У Беларусі зноў мор рыбы

У Днепра-Бугскім канале няма кіслароду, у Бераставіцы ў раку нешта патрапіла.

У Драгічынскім раёне некалькі дзён чысцяць Днепра-Бугскі канал ад мёртвай рыбы. Паводле папярэдніх падлікаў раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, загінула больш за 1000 асобін рыб, піша kp.by. Рыбакі ў сацыяльных сетках пішуць, што сустракаліся асобнікі на пару дзясяткаў кілаграмаў! У раёне вёскі Навасёлкі працуюць супрацоўнікі рыбгаса, дзяржаўнай інспекцыі, райвыканкама, Следчага камітэта. Узялі ваду на аналіз, каб выключыць хімічнае забруджванне вадаёма. Вынікі будуць гатовыя праз некалькі дзён.

ФОТА: DROGICHIN.BY

- Ужо далі папярэднюю інфармацыю, што ядахімікатаў у пробе не выяўлена. Прычынай масавай гібелі рыбы стала зніжэнне ўзроўню кіслароду. Гэта выклікана ўмовамі надвор'я: меліярацыйныя каналы затапіла дажджамі, і вада з нізкім утрыманнем кіслароду трапіла ў Днепра-Бугскі канал, - каментуюць у Драгічынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Незадоўга да экалагічнай катастрофы па Берасцейшчыне сапраўды прайшліся моцныя ліўні. У Маларыцкім, Кобрынскім раёнах ураганны вецер перад навальніцай паклаў не адну сотню гектараў лесу. Але ніхто не меркаваў, што непагадзь нанясе яшчэ і такую шкоду ў выглядзе мору рыбы.

А вось у Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласці рыба загінула на віну чалавека. І вінаватыя будуць адказваць паводле Крымінальнага кодэксу. Там у раёне вёсак Паплаўцы і Ёдзічы хтосьці зліў у раку берасцянкі сцёкі.

- Вынікі лабараторных даследаванняў пробаў вады з некалькіх месцаў у раёне каналізацыйнай помпавай станцыі Бераставіцкага ЖКГ паказалі, што ўтрыманне ў іх хімічных і іншых рэчываў перавышала нарматывы гранічна дапушчальных канцэнтрацый, - каментуюць у пракуратуры Гарадзенскай вобласці.

Шкоду прыродзе, выкліканую забруджваннем ракі, ацанілі больш чым у 53 тысячы рублёў.