25 красавiка 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хабараўскі край ахапілі шматтысячныя акцыі ў падтрымку арыштаванага губернатара Фургала

6
Хабараўскі край ахапілі шматтысячныя акцыі ў падтрымку арыштаванага губернатара Фургала

Расейскі рэгіён узбунтаваўся.

Жыхары Хабараўска і іншых гарадоў Хабараўскага краю РФ выйшлі на няўзгодненыя акцыі ў падтрымку губернатара Сяргея Фургала, арыштаванага паводле справы аб арганізацыі забойстваў бізнэсоўцаў, паведамляе «Новая газета».

Паводле розных ацэнках, у стыхійным мітынгу ў Хабараўску ўдзельнічаюць ад пяці да 35 тысяч чалавек, паведамляе мясцовае выданне «DVhab». «Медиазона» таксама адзначае, што жыхары Хабараўска перайшлі за агароджы, выстаўленыя па перыметры плошчы Леніна.

У рэгіянальным упраўленні МУС заявілі, што ў акцыях пратэсту ў Хабараўскам краі ўдзельнічалі ад 10 да 12 тысяч чалавек. Арганізатарам няўзгодненых мерапрыемстваў у міністэрстве назвалі каманду Фургала.

Пратэстоўцы скандуюць: «Свабоду Фургалу», «Фургал - наш выбар», «Фургала дадому», «Масква, сыходзь». Удзельнікі мітынгу патрабуюць судзіць Фургала ў Хабараўску, а не ў Маскве. Паліцыя нікога не затрымлівае.

«Мы ўсе перажываем, але ўсё трэба рабіць у рамках закона», - заявіў намеснік старшыні краявога ўрада Уладзімір Хлапоў, які выйшаў да ўдзельнікаў мітынгу. Прэс-сакратарка губернатара Надзея Тамчэнка падзякавала прысутным за падтрымку.

Мітынг і шэсце прайшлі таксама ў Камсамольску-на-Амуры. «DVhab» піша, што ў іх брала ўдзел «рэкордная колькасць чалавек - больш за тысячу». У горадзе Бікін СМІ налічылі блізу 40 пратэстоўцаў.

Губернатара Хабараўскага краю затрымалі 9 ліпеня і даставілі ў Маскву. Суд арыштаваў яго на два месяцы праз падазрэнне ў арганізацыі замахаў і забойстваў прадпрымальнікаў у 2004-2005 гадах. Сам Фургал віну не прызнае.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках