12 жнiўня 2020, Серада, 20:26
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі рэзка падаражэла бульба

9
У Беларусі рэзка падаражэла бульба

Рост коштаў на «другі хлеб» абагнаў падаражанне ўсіх астатніх прадуктаў.

У Беларусі ў чэрвені больш за ўсё падаражэлі бульба і морква, патаннелі памідоры і агуркі, паведамляе БелТА са спасылкай на звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Бульба падаражэла на 50,48%, морква - на 32,64%, буракі - на 26,47%, яблыкі - на 22,4%, свежая белакачанная капуста - на 15,14%.

У цэлым садавіна падаражэла на 6,28%. Прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі на 0,36%.

Абеды ў сталовай сталі даражэйшыя на 0,95%, у рэстарацыі і кавярні - на 0,36%, фастфуд - на 0,24%.

Тытунёвыя вырабы падняліся ў кошце на 0,24%, алкагольныя напоі падаражэлі на 0,25%.