12 жнiўня 2020, Серада, 21:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярод работнікаў ЖРЭА ў Менску пачалося «закісанне»

5
Сярод работнікаў ЖРЭА ў Менску пачалося «закісанне»

Інжынераў ЖРЭА часта прыцягваюць да працы ва ўчастковых камісіях.

Работнікам ЖРЭА Кастрычніцкага раёна Менска не выплацілі заробак за травень. Некаторых адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«На дзяржпрадпрыемстве ЖРЭА Кастрычніцкага раёна Менска ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць заробак, - піша адзін з супрацоўнікаў. - За травень яшчэ не разлічыліся. Працаўнікоў прымушаюць сыходзіць у неаплатны адпачынак. Людзі нават звольніцца не могуць, таму што ў ЖРЭА няма грошай на іх поўны разлік.

Праблемы ўзніклі пасля змены кіраўніцтва. З прыходам новага дырэктара Аляксандра Ціхамірава прадпрыемства стала развальвацца».

Нагадаем, што інжынераў ЖРЭА часта прыцягваюць да працы ва ўчастковых камісіях. Падобна на тое, што ў «Сашы 3%» няма грошай нават на тое, каб забяспечваць лаяльнасць тых, хто будзе «лічыць» галасы.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.