16 красавiка 2024, aўторак, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Я адправіў ва Украіну велізарную колькасць процітанкавых комплексаў, гэта - супраць Расеі

3
Трамп: Я адправіў ва Украіну велізарную колькасць процітанкавых комплексаў, гэта - супраць Расеі

Прэзідэнт ЗША запэўніў, што праводзіць максімальна жорсткую палітыку стрымлівання Крамля.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю The Wahington Post заявіў, што аказанне вайсковай дапамогі Украіне - частка больш шырокай палітыкі супрацьстаяння Расеі, паведамляе gordonua.com.

Фрагменты гутаркі з Трампам журналіст WP Марк Цісен прывёў у блогу на сайце газеты.

Між іншым, Трамп падкрэсліў, што «ніхто не быў больш жорсткім» у супрацьдзеянні Расеі, чым ён. У якасці прыкладаў ён назваў кібератакі на расейскае «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» (вядомае як «фабрыка троляў»), «аднаўленне ўзброеных сіл ЗША», нарошчванне нафтаздабычы, а таксама выдача смяротнага ўзбраення Украіне.

Ён сказаў, што «накіраваў ва Украіну велізарную колькасць процітанкавых комплексаў, накіраваў вайсковую тэхніку». «А [43-ці прэзідэнт ЗША Барак] Абама нічога не паслаў. Гэта - супраць Расеі», - адзначыў Трамп.

Украіна з пачатку вайсковай агрэсіі Расеі вясной 2014 года вяла перамовы з ЗША аб пастаўках смяротнай зброі. Да вясны 2018 года Вашынгтон забяспечваў Кіеў толькі несмяротнай дапамогай і дапамагаў у падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў. У сакавіку 2018 года Дзярждэп ЗША прыняў пастанову аб продажы Javelin Украіне.

Першую партыю Javelin - 37 процітанкавых комплексаў - і 210 ракет да іх Украіна атрымала ў 2018 годзе.

Пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка казаў, што пасля пастаўкі Javelin ва Украіну прарасейскія баевікі на Данбасе скарацілі выкарыстанне танкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках