20 красавiка 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура РФ назвала прычыну загадкавай гібелі турыстаў на перавале Дзятлава

31
Генпракуратура РФ назвала прычыну загадкавай гібелі турыстаў на перавале Дзятлава

Справа да 1970-х гадоў была засакрэчаная.

Прычынай гібелі групы з дзевяці турыстаў пад кіраўніцтвам Ігара Дзятлава на поўначы Свярдлоўскай вобласці ў 1959 годзе стала снежная лавіна. Акрамя таго, турысты праз дрэнную бачнасць не змаглі знайсці палатку пасля таго, як пакінулі яе, паведамляе РІА Новости са спасылкай на ўпраўленне Генпракуратуры ва Уральскай Федэральнай акрузе.

«Група пайшла на 50 метраў [ад палаткі], і яны сышлі да каменнай грады. Гэта натуральны абмежавальнік лавіны. Яны ўсё зрабілі правільна <...> Але тут ёсць другая прычына, чаму група была прысуджаная. Калі яны развярнуліся, яны палатку не ўбачылі. Бачнасць была 16 метраў. Яны адышлі на 50», - распавёў намеснік кіраўніка ўпраўлення ведамства Андрэй Кур’якоў.

З яго слоў, у выніку эксперыменту супрацоўнікі пракуратуры пацвердзілі, што ў падобных умовах знайсці палатку немагчыма, нават калі ведаць яе прыкладнае месца размяшчэння. Страціўшы палатку, тлумачыць Кур’якоў, турысты спусціліся далей і распалілі вогнішча, але пры спробе вярнуцца змерзлі, бо тэмпература паветра была блізу 40-45 градусаў ніжэй за нуль.

«Гэта была гераічная барацьба. Не было панікі. Але шанцаў выратавацца ў такіх абставінах у іх не было», - падвёў вынік прадстаўнік пракуратуры.

Новую праверку паводле справы турыстычнай групы Дзятлава Генпракуратура пачала ў лютым 2019 года. У наглядным ведамстве разглядалі тры асноўныя версіі прычыны гібелі людзей: лавіну, «снежную дошку» (лавіна, якая зараджаецца пры змярзанні часціц павярхоўнага пласта снегу) і ўраган.

Трагедыя адбылася ў лютым 1959 года. Турысты здзяйснялі лыжны паход па Урале, а 1 лютага спыніліся пераначаваць недалёка ад перавалу (пасля ён атрымаў назву «перавал Дзятлава»). У канцы месяца ратавальнікам удалося знайсці целы турыстаў. Савецкія следчыя ў якасці прычыны іх гібелі называлі «стыхійную сілу», якую немагчыма было пераадолець.

Справа да 1970-х гадоў была засакрэчаная. Праз адсутнасць дакладных звестак у грамадстве з'явіліся розныя альтэрнатыўныя версіі прычын таго, што адбылося. Абмяркоўваліся, між іншым, версіі вайсковых выпрабаванняў і паранармальных з'яў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках