24 красавiка 2024, Серада, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы разам»: новая акцыя салідарнасці прайшла ў Брусэлі

«Мы разам»: новая акцыя салідарнасці прайшла ў Брусэлі

Беларусы Бельгіі запатрабавалі вызвалення палітвязняў.

Па ўсім свеце праходзяць акцыі салідарнасці з Беларуссю. Сёння адбыўся ўжо трэці па ліку мітынг у Брусэлі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Charter97.org у Брусэлі.

Блізу 50 беларусаў Бельгіі патрабавалі вызвалення палітвязняў, правядзення сумленных і празрыстых выбараў. Мітынг прайшоў на плошчы Шумана, насупраць будынка Еўракамісіі. Шмат хто ўдзельнічаў у такой акцыі ўпершыню.

Наступныя акцыі ў Брусэлі запланаваныя на 27 ліпеня і 10 жніўня, паведамілі арганізатары акцыі.

Нагадаем, беларусы выходзілі на пікеты і мітынгі больш чым у 70 гарадах планеты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках