19 сакавiка 2024, aўторак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве пікетавалі амбасаду Беларусі ва Украіне

1
У Кіеве пікетавалі амбасаду Беларусі ва Украіне
ФОТА: SVABODA.ORG

Удзельнікі акцыі запатрабавалі ад беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў.

Беларускія і ўкраінскія актывісты сёння пікетавалі амбасаду Беларусі ва Украіне з патрабаваннямі спыніць палітычныя рэпрэсіі ды вызваліць затрыманых падчас выбарчай кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода».

ФОТА: SVABODA.ORG

«Толькі першыя выбары ў Беларусі ў 1994 годзе былі дэмакратычныя, на якіх Лукашэнка атрымаў уладу. Потым у беларускага народа не было ніякай магчымасці выбіраць уладу», - сказаў адзін з арганізатараў акцыі, сустаршыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і падзякаваў украінцам за падтрымку і салідарнасць.

ФОТА: SVABODA.ORG

Актывісты выйшлі на пікет пад бел-чырвона-белымі і дзяржаўным украінскім сцягамі. Яны трымалі таксама плакаты з надпісамі «Свабоду палітвязням!», «Свабоду Беларусі!». Цягам усёй акцыі яны скандавалі «Не рэпрэсіям!», «Свабоду палітвязням», «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!».

ФОТА: SVABODA.ORG

«Мы не можам дапамагчы Беларусі вызваліцца. Гэта можа зрабіць толькі сам народ. Але чым можам, мы дапамагаем, выказваем салідарнасць і заўсёды падтрымліваем беларускую апазіцыю і беларускі народ у барацьбе супраць прарасейскага рэжыму», - адзначыў прадстаўнік гарадской арганізацыі партыі «Свабода» Юрый Алейнік.

ФОТА: SVABODA.ORG

За апошнія некалькі тыдняў у Кіеве адбыліся тры акцыі салідарнасці з Беларуссю. 3 ліпеня, калі ў Беларусі адзначаўся Дзень Рэспублікі, у Вярхоўнай Радзе Украіны амаль 20 дэпутатаў стварылі міжфракцыйнае аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь», пазней грамадскія актывісты абвясцілі аб стварэнні беларускага інфармацыйнага цэнтра, які ўзначаліў украінскі літаратар Аляксандр Ірванец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках