19 сакавiка 2024, aўторак, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кацярына Пытлева, якая падтрымала перамены, засталася без жывых эфіраў і сышла з БТ

41
Кацярына Пытлева, якая падтрымала перамены, засталася без жывых эфіраў і сышла з БТ
КАЦЯРЫНА ПЫТЛЕВА

Журналістка надумала не чакаць звальнення.

Радыё- і тэлевядоўца Кацярына Пытлева больш не працуе на БТ. Пра гэта журналістка паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook. Як распавяла Кацярына tut.by, прычынай яе спачатку адхілення ад жывых эфіраў у праграме «Дзень у вялікім горадзе», а потым і сыходу з канала стаў ейны допіс у Facebook.

- На наступны дзень пасля майго допісу старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант сабраў усіх вядоўцаў жывога эфіру. Ён доўга з намі размаўляў пра тое, што нічога не забараняў нам пісаць, але тым не менш гэта парушэнне карпаратыўнай этыкі.

Допіс вядучай быў прысвечаны і сітуацыі вакол крамы Symbal.by, і затрыманням на вуліцах падчас мірных акцый іх удзельнікаў і журналістаў.

Кацярына кажа, што пасля размовы ў кіраўніцтва яе прыбралі з эфіру, хоць заставалася яшчэ тры праграмы, да таго як праект на лета сыдзе ў адпачынак.

Журналістка надумала не чакаць звальнення.

- Пасля таго як пачула выказванне міністра інфармацыі, я зразумела, што не хачу нікога падстаўляць, бо і далей буду пісаць пра тое, пра што хачу, - тлумачыць яна.

На пытанне, ці не шкадуе пра тое, што напісала той допіс, Каця адразу адказвае: «Не!»

- Я меркавала, што так будзе, і была да гэтага гатовая.

Кацярына Пытлева не першая з публічных персон, хто пазбавіўся эфіраў і выступаў пасля выказванняў у сацыяльных сетках.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках