19 сакавiка 2024, aўторак, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкарыстанне вугалю ў ЕЗ скарацілася на 55%

Выкарыстанне вугалю ў ЕЗ скарацілася на 55%

Сёлета Швэцыя і Аўстрыя закрылі апошнія на сваёй тэрыторыі вугальныя электрастанцыі.

Выкарыстанне і здабыча каменнага вугалю ў Еўразвязе знізіліся больш чым удвая з 1990 года. За апошнія 30 гадоў выкарыстанне вугалю ў ЕЗ скарацілася на 55%, а здабыча - яшчэ больш, на 77%, піша «Европульс».

Вугаль - адзін з найменш экалагічных тыпаў паліва. Акрамя выкідаў вуглякіслага газу ад спальвання вугалю ў атмасферу трапляе значная колькасць сажы і шкодных злучэнняў, небяспечных для здароўя чалавека. Таму многія краіны ЕЗ адмаўляюцца як ад здабычы вугалю, так і ад яго выкарыстання.

Цалкам адмовіцца ад выкарыстання вугалю краінам складаней - для гэтага даводзіцца змяняць сістэму электразабеспячэння. Аднак, толькі сёлета Швэцыя і Аўстрыя закрылі апошнія на сваёй тэрыторыі вугальныя электрастанцыі, а многія краіны ЕЗ плануюць адмовіцца ад вугалю да 2050 года (напрыклад, Італія - да 2025, Данія - да 2030, а Нямеччына - да 2038).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках