28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саша, ты чуеш гэты шум кожны вечар?»

3
«Саша, ты чуеш гэты шум кожны вечар?»

Народ абвясціў «чырвоны ўзровень» небяспекі для дыктатара.

Tеlegram-канал «Баста!» публікуе меркаванне чытача з Менска, які рэгулярна ўдзельнічае ў Флэшмобе салідарнасці.

«Тое, што мы робім кожны дзень а сёмай вечара, тое што стала для нас звыклым, гэта наша сіла, гэта стыхія, - піша ён. - У мяне бацька - вайсковы марак, і рос я ў такім асяроддзі, спецыфічнага жаргону, ад яго і нахапаўся. Таму ўсё гэта нагадвае мне вось што: спачатку падзьмуў ветрык свабоды, злёгку узбунтаваўшы водную роўнядзь, потым хвалі станавіліся ўсё большыя і большыя, і неўзабаве будзе добры такі шторм.

Саша, ты чуеш гэты шум кожны вечар? Я ў сябе ў двары чую, гэта шторм наганяе твой дзіравы гнілы карабель.

Гэта табе чырвоны ўзровень небяспекі народ абвясціў, уцякай, пакуль цэлы».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках