25 красавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Балгарыі паабяцаў пратэстоўцам «выгнаць мафію» з выканальнай улады

4
Прэзідэнт Балгарыі паабяцаў пратэстоўцам «выгнаць мафію» з выканальнай улады
РУМЭН РАДЗЕЎ
ФОТА: AFP

Кіраўнік дзяржавы заклікаў урад сысці ў адстаўку.

У балгарскай сталіцы Сафіі прайшоў пратэст супраць урада ў падтрымку дзейнага прэзідэнта Румэна Радзева. Сотні людзей удзельнічалі ў акцыях.

Пра гэта паведамляе BTV Novinite.

Напярэдадні раніцай супрацоўнікі пракуратуры, Міністэрства ўнутраных справаў, Бюро абароны сведак і іншых органаў паводле пастановы Сафійскага ваеннага суда і Спецыялізаванага крымінальнага суда правялі ператрус у адміністрацыі прэзідэнта.

Адзначаецца, што ператрусы прайшлі ў кабінетах дарадцы прэзідэнта ў пытаннях бяспекі і абароны Іллі Мілушава і сакратара ў прававых пытаннях і антыкарупцыі Пламена Узунава. Потым абодвух затрымалі паводле падазрэння ў "гандлі ўплывам". Акрамя таго, быў затрыманы і вядомы бізнэсовец Пламен Бабок.

Прычынай ператрусаў стала заява Радзева, згодна з якой Нацыянальная служба аховы, што ахоўвае найвышэйшых асобаў дзяржавы, павінна перастаць абараняць Ахмеда Дагана, ганаровага старшыню "Руху за правы і свабоды".

Мяркуецца, што Даган з'яўляецца адным з самых уплывовых людзей у краіне і кантралюе судовую галіну ўлады.

Радзеў сцвярджае, што пастанову пра бяспеку Дагана прыняла камісія, якой кіруе ўрад.

Прэзідэнт таксама мяркуе, што прычынай гэтых захадаў стала ягоная крытыка на адрас урада і пракуратуры. У выступе перад прысутнымі на плошчы перад адміністрацыяй ён заклікаў "выгнаць мафію з выканальнай улады" і пракуратуры.

Таксама мітынгоўцы сабраліся ля рэзідэнцыі Дагана на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках