23 красавiка 2024, aўторак, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Грошай няма ў Сашы, вось і гоніць на працу «кавідных»

15
«Грошай няма ў Сашы, вось і гоніць на працу «кавідных»

Жыхарам Гародні з COVID-19 адмаўляюць у выдачы бальнічнага.

Нават калі платныя тэсты на наяўнасць антыцелаў Covid-19 у вас далі станоўчы вынік, бальнічны вам не выдадуць, а інфармацыю ў мясцовы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі падаваць не будуць. Гэта вынікае з дакумента, падпісанага першай намесніцай кіраўніка Галоўнай управы аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама Наталляй Антановіч, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Вось так у нас “перамаглі” каранавірус – проста пастанавілі яго не заўважаць. Цяпер заражаныя з пацверджанымі тэстамі будуць разносіць хваробу на працоўных месцах ужо на законных падставах.

Грошай няма ў Сашы, вось і гоніць усіх на працу, нават “кавідных”», – піша чытач канала.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках