5 жнiўня 2020, Серада, 16:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сыходзь!»: Бацька з дачкой выканалі кранальны танец на Флэшмобе салідарнасці

2
«Сыходзь!»: Бацька з дачкой выканалі кранальны танец на Флэшмобе салідарнасці

Душэўнае відэа.

Учора ў Беларусі прайшоў дзевятнаццаты Флэшмоб салідарнасці. Беларусы з розных гарадоў адчынялі вокны кватэраў, выходзілі на гаўбцы, пляскалі, грукалі ў рондалі, уключалі музыку.

Бацька з маленькай дачкой выканалі кранальны танец на Флэшмобе салідарнасці пад песню «Сыходзь!».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!