11 жнiўня 2020, aўторак, 21:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар з Ізраіля назваў умову поўнага знікнення каранавірусу на планеце

23
Лекар з Ізраіля назваў умову поўнага знікнення каранавірусу на планеце
ФОТА: GETTY IMAGES

Медык адкінуў ідэю «калектыўнага імунітэту».

Каранавірус можа знікнуць на планеце пры ўмове свядомага стаўлення грамадзянаў да карантынных патрабаванняў.

Такое меркаванне ў бліц-інтэрв'ю obozrevatel.com выказаў лекар з Ізраіля Барыс Брыль. "Калі асаблівай перадачы вірусу не будзе, калі мы яе абмяжуем, то ён будзе прысутнічаць мінімальна, а потым знікне", – заявіў ён.

"Калі б з самага пачатку пандэміі дзейнічалі абмежаванні, то ў прынцыпе не было б патрэбы ў карантыне. Распаўсюд вірусу быў бы абмежаваны, і смяротнасць была б нізкай", – дадаў лекар. Ён растлумачыў, што меў на ўвазе дыстанцыю і маскавы рэжым.

"Калі б людзі адно аднаму ў твар не глядзелі, калі б не падыходзілі адно да аднаго падчас размовы ўшчыльную, як бы вірус распаўсюджваўся? Вірус бы пахавалі", – запэўніў медык.

Ён назваў сумнеўнай "тэорыяй" ідэю калектыўнага імунітэту, згодна з якой распаўсюджванне каранавірусу спыніцца, калі 60% людзей у свеце перахварэе. "А на практыцы пакуль яшчэ не захварэла 60% насельніцтва планеты".

Як перакананы лекар, у сітуацыі, якая склалася, варта рабіць стаўку на распрацоўку лекаў і вакцыны, а таксама на свядомасць грамадзянаў.