5 жнiўня 2020, Серада, 16:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Бабруйска: Чым больш шуму ад нас, тым больш праблемаў для таракана

Жыхар Бабруйска: Чым больш шуму ад нас, тым больш праблемаў для таракана

У беларусаў ёсць выдатны шанец.

Чытач тэлеграм-канала «Баста!» з Бабруйска расказаў пра Флэшмоб салідарнасці.

«Сёння я абавязкова дам жару ў сябе на балконе! – піша ён. – Старэйшы сын прыехаў ад маіх бацькоў і яны яму на паспяховае заканчэнне школы падарылі бас-гітару. Я, шчыра кажучы, граць не ўмею ўвогуле, мой інструмент – гэта лыжка і патэльня, але я не магу выпусціць такі выдатны шанец!

Шчыра мяркую, што чым больш шухеру ад нас, то тым больш праблемаў для таракана, у апошнім выпадку ён жа з кута ў кут у паніцы перабягае. Мы малайцы, нас шмат і мы справімся!».

Беларускія блогеры і актывісты прапанавалі праводзіць Флэшмоб салідарнасці. Мэта акцыі – падтрымаць медыкаў, якія змагаюцца за нашыя жыцці, і герояў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі.

Штодня а 19-й на знак салідарнасці адчыняем вокны кватэраў, выходзім на гаўбцы, пляскаем, грукаем у рондалі або ўключаем музыку. Усяго 2 хвіліны – але кожны дзень і да перамогі!