19 красавiка 2024, Пятніца, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп назваў перавагу Канье Уэста перад Байдэнам

3
Трамп назваў перавагу Канье Уэста перад Байдэнам

Прэзідэнт ЗША спадзяецца, што ўдзел рэпера ў выбарах раздрабніць электарат ягонага галоўнага спаборніка.

Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што рэп-выканаўцу Канье Уэсту, які заявіў пра жаданне балатавацца ў прэзідэнты ЗША, будзе лёгка адабраць галасы чарнаскурых амерыканцаў у ягонага асноўнага спаборніка на будучых выбарах Джо Байдэна, паведамляе РБК.

«Гэта [яму] будзе лёгка. Джо [Байдэн] не зрабіў нічога добрага для чарнаскурых!» – напісаў Трамп у сваім Twitter.

Пра планы балатавацца ў прэзідэнты ЗША Канье Уэст заявіў 5 ліпеня. «Цяпер мы павінны рэалізаваць надзеі Амерыкі, давяраючы Богу, аб'ядноўваючы наша бачанне і будуючы нашу будучыню», – напісаў ён у Twitter, але ў той самы час не патлумачыў, у якім менавіта годзе ён мае намер удзельнічаць у кампаніі. Сёлета рэгістрацыя кандыдатаў ужо закончылася.

Да гэтага Канье Уэст не раз казаў пра намер удзельнічаць у выбарах, напрыклад, пра такія планы ён паведаміў у 2015 годзе падчас выступу на цырымоніі ўзнагароджання MTV Video Music Awards. Яшчэ праз тры гады ў эфіры чыкагскай радыёстанцыі рэпер сказаў, што разглядае магчымасць балатавацца: "Так. Гэта на 100% можа адбыцца. 2024 год".

Трамп у адказ на заяву Уэста адзначыў, што той у выніку падтрымае менавіта рэспубліканцаў. Аднак сам рэпер, нягледзячы на тое, што апошнія гады быў прыхільнікам Трампа, у інтэрв'ю Forbes паведаміў, што больш не падтрымлівае прэзідэнта і «здымае чырвоную кепку».

«Я балатаваўся б як рэспубліканец, калі б у партыі не было Трампа. Раз Трамп там, я буду выступаць як незалежны кандыдат», – заявіў Уэст.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада. Асноўным спаборнікам Трампа на іх уважаецца кандыдат ад Дэмакратычнай партыі і былы віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках