25 красавiка 2024, Чацвер, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: АПЕК+ рыхтуе перагляд угоды ў нафце

4
СМІ: АПЕК+ рыхтуе перагляд угоды ў нафце

Павялічыць здабычу ў жніўні прапанавала Саудаўская Аравія.

Ключавыя чальцы Арганізацыі краінаў – экспарцёрак нафты (АПЕК) і АПЕК+ у сераду, 15 ліпеня, абмяркуюць у фармаце відэаканферэнцыі сітуацыю на энэргетычным рынку і будучыню нафтавага пагаднення, паведамляе Wall Street Journal (пераклад – РБК).

Крыніцы ў альянсе паведамілі газеце, што Саудаўская Аравія і большасць удзельнікаў АПЕК+, куды ўваходзіць Расея, падтрымліваюць ідэю паступова нарошчваць нафтаздабычу ў жніўні. Прапанова з'явілася на фоне паступовага аднаўлення попыту на нафтапрадукты да ўзроўню, які быў да прымання абмежаванняў праз пандэмію.

Паводле словаў суразмоўцаў WSJ, Эр-Рыяд прапанаваў краінам АПЕК+ змякчыць квоты на 2 млн бар. за дзень і скарачаць не на 9,7 млн, а на 7,7 млн бар. за дзень.

Як заявіла крыніца выдання, знаёмая з пазіцыяй Саудаўскай Аравіі, далейшае стрымліванне здабычы для падтрымання коштаў нафты стала б «самагубствам» для АПЕК.

Bloomberg таксама піша, што на паседжанні 15 ліпеня ўдзельнікі абмяркуюць, ці захаваць цяперашнюю квоту яшчэ на месяц, ці змякчыць прынятыя абмежаванні да 7,7 млн бар. Паколькі аднаўленне попыту набірае абароты, яны схіляюцца да апошняга варыянту, заявілі агенцтву прадстаўнікі шэрагу дэлегацый, якія папрасілі не называць іх імёнаў.

Паводле словаў двух суразмоўцаў агенцтва, буйныя расейскія нафтакампаніі гатовыя нарасціць здабычу ў жніўні, калі з боку Мінэнэрга не прыйдзе іншых указанняў.

У пачатку ліпеня кіраўнік установы Аляксандр Новак заявіў, што пакуль якіх-небудзь пастановаў пра змену параметраў угоды АПЕК+ няма, далейшыя дзеянні будуць залежаць ад вынікаў аналізу выканання пагаднення і сітуацыі на рынку.

Угода ўдзельнікаў АПЕК і краінаў, якія не ўваходзяць у картэль, была складзеная 12 красавіка. Пагадненне пачало дзеянне з 1 траўня, яно меркавала, што ў траўні – чэрвені ўдзельнікі скароцяць здабычу на 9,7 млн бар. за дзень, з ліпеня аб'ёмы пачнуць паступова нарошчваць, спачатку на 7,7 млн бар. за дзень, а са студзеня 2021 года да красавіка 2022 году – 5,8 млн бар. за дзень. Але ў пачатку чэрвеня ўдзельнікі ўгоды змянілі ўмовы і пагадзіліся падоўжыць дзейную дамоўленасць да канца ліпеня.

У той самы час краіны, якія не змаглі ў поўным аб'ёме выканаць умовы пагаднення, абавязаліся кампенсаваць невыкананне квотаў цягам трох наступных месяцаў – ліпеня, жніўня і верасня. У іх ліку апынуліся Ангола і Нігерыя. Як пісала WSJ, Саудаўская Аравія запатрабавала ва ўладаў гэтых краінаў агучыць выразны план скарачэння здабычы нафты, а ў выпадку адмовы кампенсаваць квоты прыстрашыла пачаць коштавую вайну на рынку. Пазней Reuters паведаміў, што Ангола пагадзілася цалкам выконваць умовы дамоўленасцяў АПЕК+.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках