23 красавiка 2024, aўторак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Польшчы: у другім туры зафіксавалі большы прыход

1
Выбары ў Польшчы: у другім туры зафіксавалі большы прыход

Сярод гарадоў лідаруе Варшава, дзе да 12 гадзін прагаласавала блізу 29% выбарнікаў.

Як паведаміла «Польскаму радыё» Дзяржаўная выбарчая камісія (PKW), паводле стану на 12:00 прыход выбарнікаў у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы склаў амаль 25 адсоткаў. Гэта прыкладна на восем дзясятых адсотка больш, чым у першым туры галасавання 28 чэрвеня.

Самы высокі прыход, які перавышае 26 адсоткаў, зафіксаваны ў Мазавецкім, Малапольскім і Падляшскім ваяводствах. Сярод гарадоў лідаруе Варшава, дзе да 12 гадзін прагаласавала блізу 29 адсоткаў выбарнікаў.

У другім туры цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў балатуюцца дзейны прэзідэнт Польшчы, які падтрымліваецца кіроўнай кааліцыяй правых партый на чале з «Правам і справядлівасцю» Анджэй Дуда і намеснік старшыні наймацнейшай апазіцыйнай партыі «Грамадзянская платформа», мэр Варшавы, Рафал Тшаскоўскі.

Праз эпідэмію каранавіруса галасаванне на выбарчых участках праходзіць пры захаванні падвышаных санітарных захадаў, напрыклад, сацыяльнага дыстанцыявання, а таксама праз пошту.

Папярэднія вынікі галасавання аб выбарах прэзідэнта Польшчы паводле звестак экзіт-пулаў будуць абвешчаныя адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў а 21 гадзіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках