28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ папярэджвае пра новыя спосабы распаўсюджвання COVID-19

5
САЗ папярэджвае пра новыя спосабы распаўсюджвання COVID-19

Абнародаваны абноўлены дакумент.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя апублікавала абноўлены дакумент з аглядам усіх вядомых шляхоў распаўсюджвання каранавіруса, які выклікае вострае рэспіратарнае захворванне COVID-19. Коратка пра змест гэтага аналізу САЗ у публікацыі «Голаса Амерыкі».

Новым у дакуменце называюць тое, што САЗ больш надае ўвагі здагадцы навукоўцаў аб магчымасці распаўсюджвання каранавіруса мікраскапічнымі часціцамі ў паветры.

САЗ з улікам назапашаных звестак даследаванняў, мяркуе, што:

- часцей за ўсё вірус распаўсюджваецца праз блізкія кантакты з інфікаванымі людзьмі;

ёсць магчымасць аэразольнага распаўсюджвання каранавіруса ў спалучэнні з распаўсюджваннем праз кроплі слізі на паверхнях.

САЗ заклікае глыбей даследаваць аэразольныя шляхі інфікавання каранавірусам - калі вірус распаўсюджваецца ад інфікаванага чалавека да неінфікаванага праз мікракроплі слізі ў паветры, якія трапляюць туды пры чханні або кашлі.

Арганізацыя таксама адзначае важнасць захадаў аховы, напрыклад:

- выкарыстанне масак у людных месцах;

- выкарыстанне масак у памяшканнях з дрэннай вентыляцыяй;

- абмежаванне колькасці людзей у памяшканнях;

- дбайнае мыццё рук;

- захаванне бяспечнай дыстанцыі паміж людзьмі.

«Некаторыя паведамленні аб успышках заражэнняў звязаныя са знаходжаннем вялікай колькасці людзей у памяшканнях і мяркуюць магчымасць аэразольнага распаўсюджвання ў спалучэнні з распаўсюджваннем праз кроплі, напрыклад, падчас харавых рэпетыцый, у рэстарацыях, або ў спартовых залах», - адзначае САЗ.

Але далей гаворыцца, «дбайнае расследаванне мяркуе, што ў тых асяродках заражэнняў вірус таксама перадаваўся ад чалавека да чалавека кропельным шляхам ці праз забруджаныя паверхні».

У пачатку гэтага тыдня больш чым 200 навукоўцаў звярнуліся з адкрытым лістом, у якім заклікалі міжнародныя органы, уключаючы САЗ, ужываць больш строгія захады для процідзеяння распаўсюджванню каранавіруса.

Таксама нядаўняе мадэляванне сітуацыі з каранавірусам, праведзенае японскімі навукоўцамі пры дапамозе суперкампутара, дае падставы меркаваць, што цесныя памяшканні з дрэннай вентыляцыяй спрыяюць распаўсюджванню віруса паветраным шляхам.

У часопісе Clinical Infectious Diseases навукоўцы з Аўстраліі і ЗША Лідзія Мараўская і Дональд К. Мільтан заклікалі звярнуць увагу на паветраны шлях распаўсюджвання COVID-19.

«Даследаванні аўтараў і іншых навукоўцаў паказваюць, па-за ўсякімі разумнымі сумненнямі - вірусы вызваляюцца падчас выдыху, размовы і кашлю ў выглядзе мікракропель, такіх малых, што яны застаюцца падвешанымі ў паветры і ўяўляюць рызыку на адлегласці больш чым 1-2 метра ад заражанай асобы», - гаворыцца ў лісце.

Амерыканская сетка грамадскага радыёвяшчання NPR цытуе даследчыка Дональда К. Мільтана з Універсітэта штата Мэрыленд у ЗША аб тым, што, на ягоную думку, аэразольнае заражэнне можа тлумачыць выпадкі масавага распаўсюджвання віруса, напрыклад, падчас рэпетыцыі хору ў штаце Вашынгтон.

Ён сказаў, што не цалкам падтрымлівае новую версію парадаў САЗ, але заўважыў: «Я рады, што яны крыху ссунуліся. Я расчараваны, што яны не пайшлі далей».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках