23 красавiка 2024, aўторак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Змагары з заводам АКБ - уладам: Што за блазнаванне вы ладзіце?

10
Змагары з заводам АКБ - уладам: Што за блазнаванне вы ладзіце?
ФОТА: TUT.BY

Змагары з акумулятарным заводам у Берасці масава байкатавалі сустрэчу з чыноўнікамі.

12 ліпеня супраціўнікі акумулятарнага завода масава праігнаравалі сустрэчу з «дэпутатамі» ў падрыхтоўцы мясцовага «рэфэрэндуму» пра лёс праблемнага прадпрыемства, піша tut.by.

Блізу 12.00 актывісты прыйшлі на плошчу Леніна, дзе два з паловай гады яны кормяць галубоў на знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Там міліцыянты прасілі пакінуць плошчу і прайсці ў актавую залу Берасцейскага гарвыканкама, дзе а 12.30 павінна была прайсці чарговая сустрэча аб «акумулятарным рэферэндуме».

У выніку некалькі дзясяткаў супраціўнікаў заводу сышлі з плошчы і сабраліся на пляцоўцы ля гарвыканкаму. У актавую залу зайшлі толькі лідары пратэсту Дзмітрый Бекалюк, Уладзімір Мароз і некалькі актывістаў.

Цяперашняя сустрэча з «акумулятаршчыкамі» трэцяя па ліку. 28 чэрвеня яны сустракаліся са старшынём Берасцейскага гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком. У мінулую нядзелю абмеркавалі тыя ж пытанні ўжо з кіраўніцтвам Берасцейскага райвыканкама. На гэты раз актывістаў чакалі старшыні берасцейскага гарадскога, раённага, абласнога «саветаў дэпутатаў» і начальнік галоўнай управы юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Каліноўскі.

- Дзе папярэднія [чыноўнікі], з якімі мы гутарылі ў мінулы раз? Што за блазнаванне вы ладзіце? - абурыўся ў зале адзін з актывістаў.

- Калі мы ініцыявалі рэферэндум, ён быў праведзены? - спытаўся другі. - Тады 1000 прычын знайшлі, што нельга рэферэндум праводзіць. А цяпер што?! Спрацаваў нейкі новы закон? Рэферэндум будзе? Што мы цяпер разглядаем?

У выніку актывісты пакінулі залу. Удзельнічаць у сустрэчы яны адмовіліся, бо на ёй не было нікога з кіраўніцтва горада і раёна, растлумачыў Дзмітрый Бекалюк.

- У актавай зале гарвыканкама не было нікога з кіраўніцтва горада і раёна. А тыя, хто быў, сказалі, што не змогуць адказаць на пастаўленыя намі раней пытанні, напрыклад, аб неабходнасці правядзення грамадскіх абмеркаванняў новай справаздачы аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе акумулятарнага завода. Пасля гэтага мы абмеркавалі на пляцоўцы ля будынка гарвыканкама свае далейшыя дзеянні да правядзення мясцовага рэферэндуму аб заводзе, - паведаміў Бекалюк.

Актывісты, якія адмовіліся ўдзельнічаць у сустрэчы, прайшлі вуліцамі Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь», а затым разышліся.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках