20 красавiка 2024, Субота, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Азербайджана і Арменіі ўспыхнулі баі

На мяжы Азербайджана і Арменіі ўспыхнулі баі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Ёсць страты.

Сёння ўдзень, 12 ліпеня, на азербайджана-армянскай мяжы ўспыхнулі баі, ёсць страты. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Азербайджана, піша unian.net.

Паводле звестак абароннага ведамства, тэрыторыя Азербайджана была абстраляная з артылерыйскіх установак, што пацягнула баі на гэтым напрамку. Страты зафіксаваныя з абодвух бакоў, але дэталёвая інфармацыя аб колькасці загінулых ці параненых не прыводзіцца.

Пазней у ведамстве дадалі, што «атаку адбілі», двое вайскоўцаў загінулі, пяцёра параненыя.

«Падраздзяленні ўзброеных сіл Арменіі з мэтай захопу нашых пазіцый на Тавузскім кірунку азербайджана-армянскай дзяржаўнай мяжы ўчынілі спробу атакі з прымяненнем артылерыі. У выніку прынятых мер апаненту быў нанесены ўдар, і ён быў адкінуты назад, нясучы страты. Падчас баёў двое вайскоўцаў азербайджанскай арміі загінулі і пяцёра атрымалі раненні», - гаворыцца ў паведамленні.

У сваю чаргу, Міністэрства абароны Арменіі сцвярджае, што група азербайджанскіх салдат паспрабавала перасекчы дзяржаўную мяжу на пазадарожніку, але вярнулася на свае пазіцыі пасля папярэджання.

Армянскія вайскоўцы адкрылі агонь і ліквідавалі некалькіх байцоў з іншага боку. Пры гэтым, пра страты са свайго боку Арменія не паведамляе. Паводле яе версіі, пацярпелі толькі сілы Азербайджана.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках