24 красавiка 2024, Серада, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чырвоны касцёл могуць забраць у вернікаў?

63
Чырвоны касцёл могуць забраць у вернікаў?
ФОТА: VETLIVA

Дзяржава ўвяла дадатковы падатак на зямлю для храма.

У нядзелю 12 ліпеня падчас набажэнства ў Касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Менску святар абвясціў, што дзяржава ўвяла дадатковы падатак на зямлю сумай 13 000 рублёў на месяц. Відэа звароту каталіцкага святара публікуе Telegram-канал «Беларусь головного мозга».

Агульная запазычнасць за паўгода складае 156 000 рублёў. У выпадку нявыплаты гэтай сумы касцёл адыдзе дзяржаве і яго далейшы лёс невядомы. Кіраўніцтва касцёла звярталася ў Менгарвыканкам з просьбай не забіраць храм у народа і не ўводзіць новы падатак на зямлю. На што атрымалі адмову.

Цяпер ля ўваходу ў касцёл і канцылярыі збіраюць подпісы за захаванне храма для вернікаў. Гэтыя подпісы будуць адпраўленыя ў адміністрацыю Лукашэнкі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках