19 красавiка 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія можа перагледзець выдачу віз грамадзянам Беларусі праз Covid-19

Латвія можа перагледзець выдачу віз грамадзянам Беларусі праз Covid-19

У Беларусі занадта высокі ўзровень захворвання на каранавірус.

У Расеі і Беларусі высокі ўзровень захворвання на Covid-19, таму Латвія можа перагледзець выдачу віз грамадзянам гэтых краін. Пра гэта ў інтэрв'ю перадачы "Утренняя панорама" на тэлеканале LTV заявіла міністарка аховы здароўя Ілзэ Вінькеле, піша rus.delfi.lv.

Зараз візы выдаюцца ў асноўным тым, хто едзе на пахаванне ці лячэнне, кіроўцам і маракам. У аўторак, 14 ліпеня, адбудзецца пасяджэнне Кабміна, на якім правілы могуць стаць больш жорсткімі.

Вінькеле таксама прызнала, што ў аэрапорце мала тэстуюць на каранавірус - але, з ейных слоў, трэба ацэньваць неабходнасць трымаць у аэрапорце цэлую брыгаду Неадкладнай медыцынскай дапамогі "дзеля дзясятка пасажыраў". Магчыма, мяркуе яна, ёсць сэнс адкрыць там пункт прыёму аналізаў прыватнай лабараторыі.

На мінулым тыдні міністр замежных спраў Эдгар Рынкевіч паскардзіўся на замежных грамадзян з дазволам на жыхарства, якіх упускаюць у Латвію свабодна, і незразумела, ці выконваюць яны самаізаляцыю. Сістэму ДНЖ, паводле ягоных слоў, магчыма, варта перагледзець.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках