19 красавiка 2024, Пятніца, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У папулярнага беларускага пісьменніка выходзіць новы раман «Рэвалюцыя»

1
У папулярнага беларускага пісьменніка выходзіць новы раман «Рэвалюцыя»
ВІКТАР МАРЦІНОВІЧ

Падзеі ў Беларусі зрабілі назву вельмі актуальнай.

Беларускі пісьменнік Віктар Марціновіч напісаў раман «Рэвалюцыя». Кніга выйдзе ўвосень гэтага года, паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку выдавецтва «Кнігазбор», піша tut.by.

Са слоў пісьменніка, ён пачаў працаваць над раманам у 2009 годзе.

— Ягоны герой, семіётык архітэктуры, беларус, у сярэдзіне 2000-х апынуўся ў эпіцэнтры падзей у сталіцы вялізарнай суседняй дзяржавы. Падзей, якія мусілі дашчэнту зруйнаваць яго асобу.

Марціновіч дапісаў кнігу летась, пасля чаго паэт Віталь Рыжкоў пачаў перакладаць кнігу на беларускую мову. Цяпер праца набліжаецца да заканчэння, раман выйдзе ў верасні-кастрычніку 2020 года.

— Падзеі, што завіравалі ў Беларусі з траўня зрабілі назву гэтага твору на дзіва актуальнай, —адзначыў пісьменнік.

Віктар Марціновіч - адзін з самых вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў. Ягоныя апошнія кнігі часцей збіраюць неадназначныя рэцэнзіі крытыкаў, але карыстаюцца вялікай чытацкай увагай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках