25 красавiка 2024, Чацвер, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За што мы павінны плаціць? За тое, што мы молімся?»

28
«За што мы павінны плаціць? За тое, што мы молімся?»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Чаму ўлады абклалі падаткам Чырвоны касцёл.

Учора падчас службы ў касцёле Святых Сымона і Алены, які таксама вядомы як Чырвоны касцёл, ксёндз Станіслаў Станеўскі зрабіў трывожную заяву.

Ён расказаў, што на касцёл узвалілі непад'ёмную суму падаткаў і ёсць сур'ёзны непакой, што адзін з самых заўважных рэлігійных аб'ектаў Менска адыдзе дзяржаве. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё». Паводле словаў ксяндза, менскія ўлады патрабуюць ад вернікаў 156 тысячаў рублёў – такі кошт касцёлу выставіла «Менская спадчына».

Што адбываецца?

«Менская спадчына» патлумачыла, у чым рэч. На балансе камунальнага прадпрыемства храм знаходзіцца з 2013 года. Будынак аддалі каталікам у бязвыплатнае карыстанне, але, паколькі яны не з'яўляюцца яго ўладальнікамі, іх абавязалі кампенсаваць выдаткі на амартызацыю, зямельны падатак, камуналку і так далей.

У перыяд рэканструкцыі, якая доўжылася некалькі апошніх гадоў, касцёл вызвалілі ад падаткаў. Але з 2019 года яго зноў увялі ў эксплуатацыю. Аднак з таго часу храм плаціць падаткі так і не пачаў, а гэта блізу 13 тысячаў рублёў за месяц. Завінавачанасць налічваецца «Менскай спадчыне», тая пераводзіць яе на каталіцкую суполку. І вось апошняя павінна дзяржаве 156 тысячаў рублёў – і гэтая сума прадаўжае расці. Плаціць вернікі, у сваю чаргу, адмаўляюцца. «За што мы павінны плаціць? За тое, што мы молімся?» – абураецца ксёндз Станіслаў Станеўскі.

Кіраўніцтва касцёла ўжо звярталася ў Менгарвыканкам з просьбай не ўводзіць падатак на зямлю і не абіраць храм, а перадаць яго ва ўласнасць. Але там адмовілі.

Нагадаем, Чырвоны касцёл – найбольш вядомы каталіцкі храм Менска. Ён пабудаваны ў пачатку 20-га стагоддзя на грошы менскага шляхціца Эдварда Вайніловіча. Касцёл атрымаў імёны святых Сымона і Алены ў памяць пра двух рана памерлых дзяцей Вайніловіча.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках