29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мільёны беларусаў хочуць пераменаў

8
Мільёны беларусаў хочуць пераменаў
Фота: Belsat.eu

Калі ў нас будзе народная ўлада, тады і народ не будзе разбягацца за межы.

Я хачу пераменаў. Мільёны беларусаў хочуць пераменаў. Першае, што для гэтага трэба, – гэта правядзенне сумленных свабодных выбараў. Піша чытач Telegram-канала «Баста!», які вымушаны працаваць за мяжой:

– Мільён беларусаў працуе ў Расеі. Дзясяткі тысячаў нашых суайчыннікаў з'ехалі на Захад. Чаму маладыя грамадзяне нашай краіны павінны з'язджаць з Беларусі? Чаму мы павінны месяцамі не бачыць сваіх дзяцей? У асноўным каб пракарміць сваю сям'ю, бо нармальных магчымасцяў для заробку ў нас проста няма.

Нашы дзеці растуць, і мы бачым гэта толькі праз відэасувязь.

Я сірата, і дапамагчы мне няма каму, а калі я паступіў на платнае аддзяленне ў 2014 годзе, у сярэдзіне жніўня абвесцілі вынікі і да 1 верасня я павінен быў заплаціць блізу 5 мільёнаў рублёў пры заробку 3,8 мільёна рублёў. Як вы думаеце, хацеў бы я атрымаць вышэйшую адукацыю альбо не?

Я працаваў на карысць сваёй краіны, а аплата маёй працы складала капейкі. Афіцыйныя прафзвязы казалі, што нічым дапамагчы не могуць. Я павінен быў выжываць сам. Для чаго мне такая дзяржава?

Я хачу пераменаў. Мільёны беларусаў хочуць пераменаў. Першае, што для гэтага трэба – гэта правядзенне сумленных свабодных выбараў. Калі ў нас будзе народная ўлада, тады і народ не будзе разбягацца з Беларусі куды вочы глядзяць.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках