20 красавiка 2024, Субота, 5:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве адбудзецца пікет за вызваленне беларускіх палітвязняў

У Варшаве адбудзецца пікет за вызваленне беларускіх палітвязняў
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пікет пройдзе ў сераду, 15 ліпеня на Замкавай плошчы.

15 ліпеня ў Варшаве адбудзецца пікет за вызваленне палітвязняў. Месца пікету: Варшава, калона Жыгімонта на Замкавай плошчы, час - з 18:00 да 19:00, серада.

У сувязі з тым, што 14 ліпеня заканчваецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі і да наступнага дня Цэнтральная Выбарчая Камісія павінна абвясціць поўны спіс тых, хто зможа пачаць выбарчую кампанію, у Варшаве адбудзецца пікет за вызваленне беларускіх палітвязняў і за сумленныя выбары ў Беларусі.

Нагадаем, за кратамі застаецца 24 палітвязняў, сярод іх двое кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі з самым высокім рэйтынгам: Віктар Бабарыка (разам са сваім сынам Эдуардам Бабарыкам) і Сяргей Ціханоўскі, вядомыя палітыкі (Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч), актывісты (Сяргей Спарыш), а таксама блогеры (Ігар Лосік, Дзмітрый Казлоў, Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін).

Запрашаем усіх, каб падтрымаць беларусаў! Месца пікету - калона Жыгімонта на Замкавай плошчы, час - з 18:00 да 19:00, серада, 15 ліпеня. Просьба мець з сабой маскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках