18 красавiка 2024, Чацвер, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі футбаліст, які выступаў на Алімпіядзе, прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі

2
Беларускі футбаліст, які выступаў на Алімпіядзе, прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі
АЛЯКСЕЙ КАЗЛОЎ

Суд Маскоўскага раёна Менска вынес прысуды паводле справы аб дамоўных матчах у беларускім футболе.

Самым жорсткім стаўся вырак у дачыненні да былога абаронцы алімпійскай нацыянальнай каманды Беларусі Аляксея Казлова, прыгаворанага да двух гадоў пазбаўлення волі, піша tut.by.

Справа ў тым, што Казлоў падчас выступу за «Оршу» не толькі браў грошы за забеспячэнне патрэбнага выніку, але і арганізаваў махлярскую схему. Ён абяцаў арганізатарам забяспечыць вынік за кошт прыцягнення іншых футбалістаў, але ўсе грошы забіраў сабе. Каманда ж саступала без усялякіх дамоўленасцяў, бо спаборнікі былі больш высокага класа.

Арганізатары дамоўных матчаў Віталь Ланько і Віктар Баравіцкі асуджаныя на тры і чатыры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

Футбалісты атрымалі пакаранні ад штрафаў да абмежавання волі.

Футбалістам вынесеныя наступныя прысуды:

Міхаіл Гарбачоў - абмежаванне волі на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і з пазбаўленнем права займаць пасады ў спартыўнай сферы.

Ігар Лісіца - абмежаванне волі на адзін год без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Аляксей Сучкоў - абмежаванне волі на год без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады ў спорце на пяць гадоў.

Аляксандр Юдзіцкі - штраф - 16 200 рублёў.

Валерый Бяляўскі - абмежаванне волі на чатыры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Дзяніс Лебедзеў - абмежаванне волі на адзін год без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і з пазбаўленнем права займаць пасады ў спорце.

Яўген Бяляўскі: абмежаванне волі на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады ў спорце.

Аляксандр Бяляўскі - абмежаванне волі на чатыры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Вячаслаў Голік - абмежаванне волі на адзін год без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пасады ў спорце.

Андрэй Штыгель - два гады грамадскіх работ.

Арцём Цяплоў - на два гады грамадскіх работ.

Ігар Халадкоў, Сяргей Цвяцінскі, Аляксандр Кастэж, Аляксандр Тарлікоўскі і экс-валейбаліст Дзяніс Осіпаў - адзін год папраўчых работ.

Аляксандр Пракапенка - абмежаванне волі на паўгода без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

Нагадаем, у якасці абвінавачаных паводле крымінальнай справы былі прыцягнутыя 20 асобаў, якім інкрымінавалася ўчыненне з лютага 2017 года да студзеня 2019 года супрацьпраўных дзеянняў у частцы арганізацыі дамоўных матчаў.

Былі ўстаноўленыя:

15 выпадкаў подкупу ўдзельнікаў прафесійных спаборніцтваў на падставе ч.1 і ч.2 арт.253 Крымінальнага кодэкса;

адзін замах на такі подкуп па ч.1 арт.14 і ч.2 арт.253 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

12 фактаў крадзяжоў, звязаных з ашуканскім завалоданнем грошай букмекерскіх кантор, на падставе ч.1, ч.2 і ч.3 арт.209 Крымінальнага кодэкса.

Абвінавачаным інкрымінавана тое, што яны перадалі, а спартоўцы футбольных і адной валейбольнай каманды прынялі незаконныя ўзнагароджанні, як удзельнікі матчаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у футболе сярод каманд Вышэйшай і Першай ліг, матчу Кубка Рэспублікі Беларусь у футболе, а таксама ўдзельнікамі матчу чэмпіянату Рэспублікі Беларусь у валейболе, за забеспячэнне загадзя абумоўленых вынікаў.

Сярод абвінавачаных былі і вядомыя ў беларускім футболе асобы. У ліку арганізатараў дамоўных матчаў - былы форвард нацыянальнай каманды Беларусі Віталь Ланько. Экс-паўабаронца нацыянальнай каманды Аляксей Сучкоў - у спісе гульцоў, якія прынялі грошы за забеспячэнне неабходнага выніку.

Абаронца БАТЭ Захар Волкаў, які выступаў раней за «Нафтан», амніставаны ў сувязі з раскаяннем.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках