24 красавiка 2024, Серада, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 50% нямецкіх кампаній хочуць захаваць магчымасць працы з дому пасля пандэміі

11
Больш за 50% нямецкіх кампаній хочуць захаваць магчымасць працы з дому пасля пандэміі

Да эпідэміі практыка выдаленай працы ў Нямеччыне была не асабліва распаўсюджанай.

Больш за палову нямецкіх кампаній хочуць пакінуць для сваіх работнікаў магчымасць дыстанцыйнай працы і пасля заканчэння эпідэміі каранавіруса.

Як піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Bloomberg, пра гэта сведчаць вынікі апытання бізнэсу ад Ifo Institute.

54% кампаній, якія ўзялі ўдзел у апытанні, пасля заканчэння эпідэміі плануюць часцей выкарыстоўваць дыстанцыйную працу, чым раней.

75% удзельнікаў апытання адказалі, што ў апошнія месяцы рэкамендавалі сваім работнікам працаваць з дому.

«Для многіх кампаній такое прыстасаванне патрабавала значных інвестыцый у лічбавую інфраструктуру і новыя камунікацыйныя тэхналогіі. Таму вельмі імаверна, што гэтая рэарганізацыя працы не будзе цалкам скасаваная», - адзначае суаўтар даследавання Олівер Фальк.

Да эпідэміі каранавіруса практыка выдаленай працы ў Нямеччыне была не асабліва распаўсюджанай.

Хоць амаль 56% работнікаў па характары сваёй занятасці маглі б часова працаваць не з офіса, толькі палова з іх часам працавалі дыстанцыйна.

У той жа час, адзначаюць аўтары даследавання, поўны пераход на дыстанцыйную працу застаецца малаімаверным. Хутчэй за ўсё, кампаніі выкарыстаюць гібрыдную мадэль, якая будзе балансаваць працу з офіса і з дому.

У даследаванні таксама паказваюць на карэляцыю паміж магчымасцю дыстанцыйнай працы і ўзроўнем кваліфікацыі і даходу работнікаў: тыя, хто мае больш нізкую кваліфікацыю і даходы, з меншай імавернасцю могуць працаваць з дому.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках