20 красавiка 2024, Субота, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вы нават не ўяўляеце, як людзі смяюцца з гэтага трохпрацэнтнага»

20
«Вы нават не ўяўляеце, як людзі смяюцца з гэтага трохпрацэнтнага»
ФОТА: SVABODA.ORG

Лукашэнку ўжо ніхто не ўспрымае ўсур'ёз.

«Вы нават не ўяўляеце, як людзі смяюцца з гэтага трохпрацэнтнага дурня і таго, што ён кажа, - піша чытач тэлеграм-канала “Баста!”. - Ён думае, што ў ягоныя «злівы сакрэтнай інфармацыі аб рэйтынгу» і новыя абяцанні хтосьці верыць. Такое адчуванне, што яго дарадцы кожную раніцу пачынаюць даклад яму са слоў «народ вас вельмі любіць і шануе».

Лукашэнкаўская статыстыка нам распавядае пра ягоны фантастычны рэйтынг, пры гэтым надпісы «3%», «Стоп таракан» і іншыя ўжо не проста на кожнай «Табакерцы», яны - у кожным ліфце краіны.

«Вы верыце, што ў дзейнага прэзідэнта рэйтынг 3%?» Не проста верым, а ведаем. Ды і ты сам, Саша, штодня гэта пацвярджаеш. Будзь у цябе хоць крыху вышэйшы, хіба стаў бы ты саджаць Бабарыку і Ціханоўскага, хіба адкладваў бы ты дату рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, хіба ладзіў бы істэрыку з нагоды і без.

Саша, ты блазан і баязлівец, які баіцца нават уласнай цені. Уяўляю, якія кашмары цябе мучаць па начах. Чакаць засталося нядоўга, некаторыя з іх ужо пачынаюць спраўджвацца».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках