25 красавiка 2024, Чацвер, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадэратара сацсетак «Краіны для жыцця» Змітра Папова прызналі палітвязнем

Мадэратара сацсетак «Краіны для жыцця» Змітра Папова прызналі палітвязнем
ЗМІЦЕР ПАПОЎ

Усяго ў Беларусі ўжо 25 палітвязняў.

У сувязі з выстаўленнем 10 ліпеня 2020 года абвінавачвання на падставе ч.1 арт.342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) мадэратару сацыяльных сетак «Краіны для жыцця», грамадзяніну Расеі Дзмітрыю Папову праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае яго палітычным зняволеным. Пра гэта піша spring96.org.

Пры прыняцці гэтай пастановы праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітвязнямі фігурантаў «справы Ціханоўскага».

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Змітра Папова і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Нагадаем, Зміцер Папоў знік ўвечары 4 чэрвеня. Да гэтага ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 дзён арышту і перавезлі ў Менск у ізалятар часовага ўтрымання. Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.

Паводле звестак праваабаронцаў, Папоў - 19-ы затрыманы паводле гэтай крымінальнай справы.

17 чалавек прадаўжаюць знаходзіцца пад вартай: блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір Неронскі, Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Дзмітрый Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гародні Дзмітрый Фурманаў, Вяргілій Вушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Яўген Рэзнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаў, палітык Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш, Дзмітрый Папоў. Яшчэ два фігуранты справы - Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік - 9 ліпеня былі вызваленыя з СІЗА. Ім змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках